пудряд. Ушкавіца Кобр. Такое тылятко плохэ: оно я ў хлів, ужэ воно до мынэ, коб я ёго лашчыла. Сіманавічы Драг.
ПЛОЦЕНКО н. Клятчастая або паласатая даматканая тканіна. Кедысь с плоценка сподніцу і кафтана ўшыюць. Навадворцы Васільк.
ПЛОЦІКІ мн. памянш. да платы. Плоцікі ставілі ў раку і бучыкі ставілі. Паміж тых плоцікаў застаўляюць буч. Старыя Смільгіні Воран.
ПЛОЦТВО н. Размнажэнне. Плоцтво было. Навасёлкі Свісл.
ПЛОЦЬ ж. Тое ж, што і платва. Плоць — белая, укусная рыба. Стральцы Гродз. Плоць у возеры водзіцца. Шкаўна Лудз. Плоць — белая рыба. Мельнікі Лудз.
ПЛОШКА ж. Вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол. Плошкай у рэшата аграбаюць рой. Старыя Трокі Трак.
ПЛОШЧА ж. Плошча. Усю плошчу паралі. Вецярэвічы Пух.
ПЛОШЧАДЗЬ, ПЛОШЧАДЬ ж. Тое ж, што і плошча. Там велькая плошчадзь — санажаць. Гемзы Шальч. Вэліку плошчадь картохэль засадів, як іх выкопаті? Забрав всё бэз плошчаді. Курашэва Чыж. Ны бійся, тут плошчадь вылыка, усім хватыть. Ушкавіца Кобр.; параўн. руск. площадь 'тж'.
ПЛУГ, ПЛУХ м. Плуг. Каля плуга стаю. Мярэцкія Глыб. Ты плуга хочыш? Граўжышкі Ашм. Німа ў міне плуга, пайду пазычу да каго. Кіралі Шчуч. Каня павёў с плугам. Лісна В.-Дзв. Ён прасіў плуга, а плуга нет. Валынцы В.-Дзв. Плуг дзяржы чыстым, ясным — будзіць харашо землю вярнуць. Ахрэмаўцы Брасл. Я плугам араў, с сахою і мой бацька не араў. Дзераўное Стаўб. Раньшы пахалі сохамі, паявілісь плугі дзіравянные, патом жалезныя пашлі. Істра Лудз. Аралі сахой, патом плугамі началі. Відаўцішкі Вільн. Запрох у плух. Рыбчына Віл. Плух заржавеў. Рудня Астравітая Чэрв. Гэтой плуг добрый, хорошэ орэ, тілько шо но в ёму ручка одломана, то топіро ораты ны вэльмы справно ужэ. Ушкавіца Кобр. ∇Вовка в плуг, а вын в луг. Ой пойду я лугом, лугом, дэ мый мылый горэ плугом. Сіманавічы Драг.
ПЛУГАР м. Араты. Азяраны Раг. Плугаром работаў, на трактары сідзя. Лісна В.-Дзв.
ПЛУГАТАР м. Тое ж, што і плугар. Шосты плугатар ідзе. Малыя Аўцюкі Калінк.
ПЛУЖОК м. памянш. да плуг. Плушком ганялі бульбу. Збляны Лід.
ПЛУЙМА гл. ПЛОЙМА
ПЛУКАНЕ н. Лякарства для паласкання горла. Дохтар даў плуканя ад ангіны. Сапоцкіна Гродз.; параўн. польск. płukanie 'паласканне бялізны'.
ПЛУКАЦЬ незак. Паласкаць (бялізну). На раку насілі
80 👁