Ашм. Ячменная мука — прыварак. Лісна В.-Дзв. Прыварак — у сё ўмесці: крупы, мука, фасоль, гарох. Ужэ прыварак выходзіць, трэбо старацца. Мсцібава Ваўк. Прыварак з ячменю рабілі: ячмень пашатруюць, а патом меляць. Темзы Шальч. Пасоля, гарох, крупы — гэто прыварак. Альхоўцы Лях. Прыварак: крупэ, пансак, мука. Ён такі гаспадар, што жаднаго прыварку не мае, толькі адну бульбу. Крынкі Крын. Ячмень i грэчку мяшалі i малолі на бліны, гэту муку называлі прыварак. Рудня Чэрв. Прыварак — мука ячменная, мелецца ў млыне. Солы Смарг. Прыварку нэма, пойду куплю макароны, крупэ. Азарычы Шн. 3. Агародніна. Насадзіць гародніны варыць: буракі, цыбуля, часнок, пасоля, морка — гэта прываркі. Альхоўка Навагр.
ПРЫВА'РАЧНА, ПРЫВАРЧА'НАМУКА' ж. кулін. Мука спецыяльнага гатунку. Прыварачная мука — пшанічна, ячменна, грачана, часам мяшалі ўсё збожа i малолі, з яе зацірка, галагкі. Міратычы Карэл. Прыварчана мука была. Вострава Мает.
ПРЫВА'РКАВАЯ, ПРАВАРКО'ВАЯ, ПРЫВАРКО'ВАЯМУКА' ж. Тое ж, што і п р ы в а р а ч н а мука. Прываркавая мука з абдзёртага ячменю, блінэ пяклі i зацірку варылі. Кіралі Шчуч. Прываркавай мукі ўсыпаў цяляці [з ячменю i грэчкі]. Ухвала Круп. Мука праварковая — ячная, бабовая, гарохавая, пшонная — з чаго варылі прыварак. Груздава Паст. Праварковая мука. Рыбчына Віл. Праварковая мака, прыварку нарабіў. Мярэдкія Глыб. Прыварковая мука — крома жытняй. Ахрэмаўцы Брасл. Прыварковая мука: усё сабіраюць i пытлююць — i на прыварак. Старыя Трокі Трак. Прыварковы — з мукі ячменнай i грэчневай. Рудня Чэрв.
ПРЫВА'РОК гл.
ПРЫВА'РАКПРЫВАРО'ШКА ж. Звычай, павер'е.
VПрыварошка такая была: хто ў гародзі сеіць лён, той гаспадар вон! — бесхозяйственны чалавек. Прыварошка была такая: хто недасеў зрабіў, таму смерць. Кураполле Паст.
ПРЫВАРЫ'ЦЬ зак. Паварыць некаторы час. Прывару яшчэ траха. Дакудава Лід.
ПРЫВА'ТНЕ прысл. у знач. пабоч. Уласна. Ты ш, прыватне, парабі. Крэва Смарг.
ПРЫВА'ТНЫ, ПРАВА'ТНЫ прым. Уласны. ё н быў прыватны доктар. Крэва Смарг., Магуны Паст. Калі праватны будынак — дак хазяін, калі калхозны, то прытсядацель должан заплаціць. Купчалі Брасл.; параўн. польск. prywatny тж'.
ПРЫВЕ'ДЖАНЫ дзеепрым. Прыведзены. Карова выведжана i прыведжана. Ракаўскія Швянч.
ПРЫВЕ'ЗЦІ, ПРЫВЕ'СЦІ, ПРЫВЯЗЦГ зак. Прывезці. Былі лівернай прывёшшы, прывезлі лівернай. Паляцкішкі
Дадатковыя словы
варок, весці, павере, прыварыць
22 👁