Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
поля аранага. Ёдлавічы Брасл. 2. Высокі бераг. Прывал — высокі бераг. Сядзелі на прывалі. Каля дарогі прывал. Ня ідзі па берагу — скулісся с прывалу. Ахрэмаўцы Брасл. ПРЫВА'ЛАК I м. Лава каля печы. Прывалак — лава, якая кладзецца, прыдзелана на брусы, на канцы, якія выходзяць з драўлянай асновы печкі; служила для, лазания на печ. Ахрэмаўцы Брасл. Прывалак, ці зачынак,— адно i тое ж, ля печы гэта, як лаўка. Мачаск Бярэз. Прывалак — прымошчаная лаўка да печкі. Дошкі на прывалак станавіліся, як лезлі на печ. Азяраны Раг. ПРЫВА'ТІАК И м. 1. Тое ж, што i п р ы в ал 1. Ідзём на прывалак сядзім — гэта бугрына якая, бугор. Ахрэмаўцы Брасл. 2. ІТізкае месца ў канцы загона. Прывалак — сенажаць у канцы загона, няможна прывалак сараць, папорцщъ Едлавічы Брасл. Прывалак — зліў, куда вада сцікая з пахаці; на прывалку трава пальзіцільная. Малькуны 1гн. ПРЬІВАЛАЧЫ' зак. экспр. Прыцягнуць. Прывалок галіну. Кнышэвічы Бабіц. ПРЫВАЛІ'ЦЬ зак. Пакрыць. У вадзе камянъ мулікам прываліла, Быстрыца Астр. ПРЫВА'РАК, ПРЫВАФОК, ПРАВАФАК м. кулін. 1. Вадкая, пераважна прэсная страва, якая варыцца ў дадатак да асноўнай. Мала зварыла, прыварваю прыварак, як сягоння, забеляны. Магуны Паст. Прыварак — страва: крупы, булён, панцак, зацірка. Груздава Паст. Паставіць варыць прыварак — картошкі, булёну, пастаўлю што-нібудзь прывару. Міратычы Карэл. Прыварак — тое, што варыцца да асноўнай яды. Масілавічы Сл. Мала вячэры, трэба прыварыць чаго-небудзь — гэта прыварак. Малахоўцы Бар. Прыварак— другая рэтка страва; каша — i нада прыварак: капусту, буракі, булён. Ахрэмаўцы Брасл. Приварку паядуць, як утароя, калі мала яды. Вялікія Нястанавічы Лаг. Зварыла прыварак — дабаўка патравы. Навікі Лудз. Прыварак гатовіўся з абдзёркі ячменнай, пшанічнай. Мішневічы Шум. Боршч паставіла, а на другоя прыварак: кашу, суп, ладкі пячэшл Азяраны Раг. Прыварак — варанае што-небудзь. ЦІ ёсць у цябе прыварак які? Рудня Астравітая Чэрв. Усё пячэш i пячэш, прыварак якг б зварыла. Пасека Сг.-Дар. Як выкіпіць гаршчок, даліваяш яга вадой гатаванай — прыварак гэта. Беразіно Докш. 2. Мука, крупы, бабовыя. Прыварак — мука з яравых культур, прыварак з грачыхі. Жылі Іўеў. Прыварак — мука ячменная, з грэчкі, гароху, толькі не жытняя. Жодзішкі Смарг. Намалоў приварку. Прыварак — гэта ячменная мука. Рыбчына Віл. Праварак — ячменная мука. Няма праварку. Мярэцкія Глыб. Прыварак — куця, гарох, крупы ўсякія. Вострава Мает. Няма чым шатраваць приварку. Бліны с приварку. Прыварак — ячмень молаты. Чуркі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прываліць, прыватіак
8 👁
 ◀  / 617  ▶