ПРУТОЧАК м. памянш. Кіёчак. Будзям кідаць у нічальніцы, будзям кідаць у бёрда, тады завязваць ніткі да пруточка. Солы Смарг. У чаўначок устаўляўся пруточак. Кухты Віл. На пруточках ніты надзеты. Лоск Валож.
ПРУТЭСІЯ ж. царк. Іконы, якія насілі ў час царкоўнай працэсіі. Насілі прутэсію, ахвяроўваліся, хадзілі да Острай Брамы. Прутэсію насілі аж у Вільню. Саланое Віл.
ПРУХ гл. ПРУГ
ПРУХНІЦА ж. Зморшчкі. Адна прухніца ў смаршчках. Парэчча Гродз.
ПРУХНО н. Парахня. Прухно з дзерава, як шышаль точыць. Шышаль натачыў прухна. Жылі Іўеў. Прухно сыплецца з дрэва прухнявага. Сапоцкіна Гродз.; параўн. польск. próchno 'тж'.
ПРУХНЯВЫ прым. Парахнявы. Прухнявы дуп. Сапоцкіна Гродз.
ПРУЦІК м. Планачка ў бёрдзе. У бердзе пруцікі ўверсе і ўнізе і такое трысцё. Кухты Віл.
ПРУЧАТІ незак. Падымаць што-н. цяжкае. Як будэш тяшко пручаті, то можэш пудорватісе. Курашэва Чыж.
ПРУЦЬЯ зб. н. Пруцце. Гарэшавая пруцья, нарэзала за статкам. Дзяніскавічы Ганц.
ПРУШНЯК гл. ПРАЎШНЯК
ПРУШЧЫНА ж. Прасціннае палатно. С прушчыны простыні шыюць. Вецярэвічы Пух.
ПРУШЫЦЬ незак. Церушыць. Цэлы дзень маленькі прушыць дошч. Сапоцкіна Гродз.; параўн. польск. prószyć 'тж'.
ПРЫ прыназ. І. Выражае значэнне месцазнаходжання. 1. з месн. Каля. Мы сядзімо пры шашэ. Мы кароў папасвалі пры шашэ. Пры крае вёскі пабудаваўшыся быў. Альхоўка Навагр. Мы жылі пры лесі. Пры плоце не стоіць садзіць высаткі. Як пры лесе жылі, то якую ягатку прынясеш. Мсцібава Ваўк. Ты прастых, калі мыўся пры карыце. Каструлі пры сабаку, ня есць. Паляцкішкі Воран. Снаўдалі — кветкі такія, маленачкія, галовачкі пры зямлі. Чычалі Швянч. Сын пры костачкі кушаіць мяса. Малькуны Ігн. 2. з месн. У прысутнасці каго-н. Пры яго вачах людзей стралялі. Завельцы Астр. 3. з род. На. Вісква расце пры мокрых мястах. Быстрыца Астр. Яны [буякі] пры балоце растуць. Гальшаны Ашм. Разак пры вадзе расце, ногі рэжа. Старыя Трокі Трак. Турчакі болій пры ніскіх мейсцах. Завельцы Астр. 4. з месн. У чым-н. І прыполак пры сасе. Грыкені Вільн. Закрутка ёсь пры дзвярах. Магуны Паст. Стаёўка — чатыры ношкі, спот знізу, лавачка пры боку, кап сесці дзіцяці. Солы Смарг. 5. з тв. З, са, у. Ці ты пры мне была? Пры ім стаяць. Пакідаяць пры мне двох. І яна пры ім сядзела. Паляцкішкі Воран. Жылі пры мачася. Старыя Смільгіні Воран. Пры мачасі раслі. Бакшты
91 👁