шы Лід. Пругамі прыпружваюць палатно. Кап не раслабваліся пруге. Вецярэвічы Пух. Пруі — кап шырыць прасесць. Стральцы Гродз.
ПРУГКА прысл. Прутка. Ацёсы надзяваюць, коб аглоблі пругка ішлі. Лука Нараўк.
ПРУГЛО н. с.-г. Сошная расоха. Пругло — осатка ў саху. Саланое Віл.
ПРУГМЕНЕ, ПРУГУМЕНЯ, ПРУГМЕНЁ н. Прыгуменне. Солому c пругменя поносілі до клуні. Пругмене загруоп, коб нэ было сміетя, бо поліціянт прыдэ i штраф напішэ. Kyрашэва Чыж. Пругуменя —■ дзе стаіць гумно. Тухавічы Лях. Пругменё кала гумна. Міратычы Карэл.
ПРУГМЕНЬ м. 1. Панадворак. Пругмень — дзе загароджана, каб чысцей было. Галубы Мает. Пругмень кажуць, як велькі падворак. На пругмені стаіць гумно. Вострава Маст. Пругмень — што i падворак. Пругмень цяпер не называюць, бо яго німа, выпахалі. Пругмень быў велькі i з мураўцой. Калі пляц ні гараўсё, то быў пругмень, рос лопух, шчаўнік. Міратычы Карэл. 2. Toe ж, што i пругмене. Дзеля гумна пругмень. Малахоўцы Бар. На пругмені стаіць. Нізок Уздз. Пругмень каля гумна. Семежава Кап., Ісерна Слуц., Мсцібава Ваўк.
ПРУД, ПРУТ м. 1. Невялікі прыродны вадаём. Места, дзе быў пруд, там упадзіна была пракуветняя, волы тапіліся, а цяпер аруць i сеюць. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. Сажалка. Карп у прудах гадуециа. Сапоцкіна Гродз. 3. Раўчак. Прут працікаіць з рэчкі. Кураполле Паст. 4. Яма ў вадаёме. Пруд — дзе глэнбока. Старый Смільгіні Воран. 5. Вадзяны млын. У пруд вязу малоць жыта, пшан'щу. Ухвала Круп. Пруд — млын, гаварылі раней. Багушэвічы Бярэз. Пойдзям малоць у прут. Рудня Чэрв. Прут — вадзяны млын. Рудня Астравітая Чэрв.
ПРУД, ПРУТ м., ПРУДЫ мн. Паз у драўляным посудзе. Прут — рубчык, паз, куды ўстаўляецца дно. Вялікія Нястанавічы Лаг. Трэба дно ў пруды ўставіць, у прут. Рыбчына Віл.
ПРУДАНЫЯ мн. Удзельнікі вяселля, якія вязуць пасаг нявесты ў дом жаніха. Пруданыя, як едуць, вязуць маладой куфар, дзяругі, андаракі, світы, катанкі, a друшкі вымаюць i вешаюць рушнікі, пасцілкі i абрусы, вымаюць ды сцелюць; трэба сталы заслаць маладой, трэба, кап наверху было. Пруданыя едуць, хочу пруданых паглядзець. Вецярэвічы Пух.; параўн. укр. придане, придании тж' (Грынч., 3, 414).
ПРУДЗЕНЬКІ прым. памянш. да пpуткi 2. Хлопчык маленькі, a стаіць на ношках — прудзенькі, як цвічок, стаіць. Кіралі Шчуч.
43 👁