мылі бялізну. Проціва, процьва — месца на рэццы, дзе мылі бяллё. Нізок Уздз.
ПРОЦІПЕРСНІЦА, ПРОЦІПЕРСІЦА ж. мед. Вострае запаленне скуры. Проціперсніца — пачці тоя, што і рожа, толькі яна сіняя. Магуны Паст. Проціперсіца — кубачкі сініі. Кураполле Паст.
ПРОЦІЎ гл. ПРОЦІ
ПРОЦЬВА гл. ПРОЦІВА
ПРОЧ прысл. Прэч. Еслі дзеніг у мяне многа, дык ат вас проч. Чапаеўскі В.-Дзв. Як узнаюць, што бабылка [бедная] — і сразу проч. Буды В.-Дзв.; параўн. руск. прочь 'тж'.
ПРОЧВАРА гл. ПРАЧВАРА
ПРОЧКА ж. Тое ж, што і прога 1. Прочка не загарождана, а заложана жэрткай, драціной. Вядзі ў прочку. Залажы прочку. Кураполле Паст.
ПРОЧКІ мн. У выразе: Пайсці ў прочкі — пакінуць на некаторы час сям'ю з прычыны неладоў. Пашла яна ў прочкі. Альхоўцы Лях.
ПРОШКІ мн. Парашкі. Прошкі камфаровые п'ю. Стральцы Шальч.; параўн. польск. proszek 'парашок'.
ПРОШЛУГОДНІ прым. Леташні. Прошлугодняя бульба. Плябанцы Ашм.; параўн. руск. прошлогодний 'тж'.
ПРОШЛЫ прым. Мінулы. У прошлум году было не дай божа камароў. Пацаўшчына Дзятл. У прошлым гаду, можа, рыбін сем улезшы было. Прошлы год былі дзесятку дабавіўшы. Чапаеўскі В.-Дзв.; параўн. руск. прошлый 'тж'.
ПРОШЧА ж. царк. Свянцоны хлеб. У цэркві е прошча. Хлеп свянцоны называюць прошча. Альхоўцы Лях.; параўн. укр. проща 'багамолле' (Грынч., 3, 492).
ПРОШЧВАЦЬ незак. Прарошчваць. Буракі прошчваюць, яны пусцілі храсткі. Саланое Віл.
ПРОЯВА гл. ПРАЯВА
ПРУ-ПРУ-ПРУ выкл. Падзыўныя для курэй. Крэва Смарг.
ПРУГ, ПРУХ м., ПРУГІ, ПРУГЕ, ПРУІ мн. 1. Край тканіны. Пруг — па канцах палатна. Васілевічы Гродз. Пругі — краі палатна, адно заходзіт за другое. Лука Нараўк. У полотне ест пругі. Горск Бяроз. У палатне з бакоў называюцца пруге. Баброўнікі Гарад. Прух у палатне няроўны. Вялікія Баяры Шчуч. Прух у палатне. Груздава Паст. Па краю палатна прух. Прух такі, як фабрычны. Солы Смарг. 2. Рубец на скуры. Так збіў коня, што аж пругі од біча знаті. Курашэва Чыж. 3. ткац. Прыстасаванне для нацягвання краёў палатна ў кроснах. Пруг кладзецца на вытканам матэрыяле, каб не зацягаўса. Баброўнікі Гарад. Напні пругом полотно! Курашэва Чыж. Пругі — для расшырэння палатна ў час ткання. Пругі ўтыкаліся ў палатно, распіналі палатно. Мярэцкія Глыб. Пругі — кап не сцягвалася тканіна пры тканні. Малы-
103 👁