сцілкай сваёй работы. Гемзы Шальч. Прасцірадла цяпер стала, як помню, былі посцілкі. Старыя Трокі Трак. Прасцірадло куплю — гэто капа. Масілавічы Сл.; параўн. польск. prześcieradlo 'тж'. ПРАСЦІ'ЦЬ зак. Дараваць. Тата, прасці мяне. Саланое Віл. Яму просцяць. Міратычы Карэл.; параўн. руск. простить 'тж'. ПРАСЬ гл. ПРА'СЦІ ПРАСЦЮГА' м. і ж. зневаж. Хто неадукаваны. Прасцюга ты! Вялікія Баяры Шчуч. ПРАСЦЯ'К м. 1. Хто просты. Хтось такі прасцяк папросту гаварыў. Буйвіджай Вільн. Я ніколі ні хацела не быць начальнікам, найлепей — прасцяком. Груздава Паст. Мы прасцяке. Парэчча Гродз. Прасцяк такі: і пашуціць з намі, і пагаворыць. Прасцяк мой сусед, паміргоўны. Мачаск Бярэз. 2. Непародзісты. Сабака будзе ганяць зайцэ, а гэты сабака — прасцяк. Вострава Маст. 3. Зрэбнае палатно. Прасцяке ткалі з пакуля. Парэчча Гродз. ПРАСЬ гл. ПРА'СЦІ ПРАСЯВЕ'НЬЕ гл. ПРАСАВЕ'НЬЕ ПРАСЯГНУ'ЦЬ гл. ПРЫСЯГНУ'ЦЬ ПРАСЯЛІ'СКА н. Прасянішча. Прасяліско — дзе расло просо. Дзяніскавічы Ганц. ПРАСЯ'НІЦА ж. бат. Брыца. Прасяніца расцець у гародзя, яна такая дрыгастая. Свінкі і цялухі ядуць прасяніцу. Саланое Віл. Прасяніцы нарвала. Рыбчына Віл. ПРАСЯЧЫ' зак. Прасекчы. Там лёд, што ні прасячэш, ні праломіш. Рудня Астравітая Чэрв. ПРАТ гл. ПРАД ПРАТА'ЛАК м., ПРАТА'ЛКА ж. Праталіна. Выйдзем на гэты праталак. Галоўні Воран. Як снех таіць, дзе зімля відаецца, там праталка. Праталкі, праталачкі — снех таіць, там лужына. Кураполле Паст. Ужо па горках праталкі. Кіралі Шчуч. Па пагурках снех растаў, праталкі пашлі. Рыбчына Віл. Праталкі — як поля відна. Валынцы В.-Дзв. ПРАТА'ЛАЧАК м., ПРАТА'ЛАЧКА ж. памянш. да праталак. Снех злее, і праталачкі на горачках. Кіралі Шчуч. Праталачкі, снех таіць. Кураполле Паст. Снех таіць — лапінкі зямлі і праталачкі. Лісна В.-Дзв. Даўней, як праталачкі, то босыя бегаюць дзеці. Валынцы В.-Дзв. ПРАТА'ЛІНА ж. 1. Тое ж, што і праталак. Праталіна — дзе снег растаяў. Галоўні Воран., Жылі Іўеў. 2. Лапіна, дзе вымакла збожжа. Вымакла жыта праталінамі. Быстрыца Астр. 3. Паляна. Пайдзём з лесу на праталіну. Рыбчына Віл. Там, у леся, праталіна. Гемзы Шальч. Праталіна ў леся, там не вырашшы нічога. Ракаўскія Швянч. 4. Вузкі праход паміж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁