Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
Перша едуць да маладога. Магуны Паст. Пэршэ я дам свынюм, бо вжэ аж в гушях ляшчыть од йіхого квычяння, а вжэ посля корову выдою. Сіманавічы Драг. 2. Тое ж, што i п ёруч 1. Віткай перша аглоблю да саней прывязвалі. Лука Нараўк. ПЕРША'К м. 1. Выдатнік вучобы. I першаком тожа трудна ўчыцца. Першаком трудна, а як прывыкнеш, то нічога. Саланое Віл. 2. Першая самагонка з затору. Першаку наліў, ня вытравацъ. Лісна В.-Дзв. ПЕРША'ТКА ж. Тое ж, што i п е р в а ц ё л к а. Карова — першатка спанатравалася бегацъ у шкоду. Азяраны Раг. Першатка ў поле пашла. Лука Нараўк. ПЕРШАЦЁЛКА ж. Тое ж, што i п е р в а ц ё л к а. Мая карова — першацёлка. Дакудава Лід. ПЕРША'ЧКА ж. Тое ж, што i п е р в а ц ё л к а. Першачка карова, мала малака дае. Кіралі Шчуч. Ета старая карова, а ета — першачка. Беразіно Докш. Першачка першым целям. Темзы Шальч. ПЕРШ-НА'ПЕРШУ, ПЕРШ-НА'ПЯРШ прысл. Тое ж, што i п е рш 1. Перш-напершу маладога пеюць. Саланое Віл. Каміндант перш-напярш папытоўся ў мяне, хто ён. Веркалы Пух. ПЕ'РШЫ ліч. 1. Тое ж, што i п ё р в ы 2. ён i з першай плоха жыў — такі лайдак. Саланое Віл. Як грымеў першы гром, наш гаспадар перакуліўся. Кіралі Шчуч. 3 першага грэбяня — вярхі i камлі. Магуны Паст. Першы рас віджу. Стральцы Шальч. 2. прым. Тое ж, што i пёр вы 1. Чыстацел ад язвы перша лякарства. Солы Смарг. Першы пекар у Крынках. Крынкі Крын. ПЕРШЫ'НА, ПЯРШЫНА' ж. 1. Цаліна. Першына — тое, што толькі ўспахалі. Дакудава Лід. Першыну аруць. Быстрыца Астр. На першыну пасеіў лён. Лён добра расцець на першынё. Ахрэмаўцы Брасл. Гарэ пяршыну, адгоруе другі раз i сее жыта. Паляцкішкі Воран. 2. Упершыню. 1м гэты не першына. Малькуны 1гн. Гэта нам не першына. Вялікія Баяры Шчуч. Мне не першына. Альхоўцы Лях. Гэта не першына. Збляны Лід. V Ці ні першына, калі свайго так біць каня? Валодзькі Маладз. ПЕФЫ мн. Тое ж, што i п ё р к i 2. Анагда бывая судак, перы мая, хышная рыба. Быстрыца Астр. ПЕРЫНА' ж. 1. Пяро.. Адна пёрына. Асавец Віл., Ведярэвічы Пух., Вострава Мает. 2. Адно сцябло цыбулі. Вялікія Баяры Шчуч. ПЕРЬГНКА ж. памянш. 1. да п ё р ы н а 1. Адна перынка, перына. Асавец Віл. Перынка адна. Альхоўцы Лях., Вялікія Баяры Шчуч. 2. да п ё р ы н а 2. Адна перынка. Вялікія Баяры Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

першынў
0 👁
 ◀  / 537  ▶