Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАУЧЫ'ННЯ зб. н. Toe ж, што i п a ў д ё н ё. Павук віець паўчыння. Магуны Паст. ПАУШАСТА' ліч. Пядь з палавінай. Прынёс на плячах паўшаста пуда. Альхоўка Навагр. ПАУШО'РКІ мн. Шлеі ў вупражы. На лошадзь кладуцца раменныя паўшоркі i над хвост, яны з пугавіцамі. Гемзы Шальч. ПАУШО'РЫ мн. Toe ж, што i п а ў ш б р к і. Паўшоры накладаюцца на каня, былі з вяровак. Жодзішкі Смарг. ПАУШЧЬГТВАЦЬ зак. Павылічваць. Паўшчьітвалі той раз i гэты раз налогі. Мсцібава Ваўк. ПАУКУХА ж. Toe ж, што i п а ў з ў х а. Паўюха ўецца, ліпнецца да рук, расце ў збожжы, у льне, лісточкі дробныя, Мсдібава Ваўк. ПАФАРСАВА'ЦЦА зак. Пафанабэрыдда. Дзяўчатам хочацца пафарсавацца. Кудзялянцы Шальч. ПАХ I м. Пах. Цыбулі нажарила, кап пах быў. Гальшаны Ашм. ПАХ II выкл. Бах (пра выстрал). Патходжу, atu ляціць цецераў, i сеў, а я — пах! Ен i ўпаў. Журыхі Віл. ПА'ХА ж. 1. Паха. Узяў пад паху. Сакаляны Сакол. 2. анат. Падуздышная ўпадзіна ў жывёлы. Наелася карова, аж пахаў ня відна. Рагулішкі Даўг. ПАХАВА'ННЕ н. Пахаванне. Пашла наказваць на naxaванне. Лісна В.-Дзв. Пойдзім на пахавання. Ністанішкі Смарг. Дохтар прыехаў с пахавання. Альхоўка Навагр. ПАХАВА'НЫ, ПАХСУВАНЫ дзеепрым. Пахаваны (пра памёршага). Бацька памёр у вайну, пахаваны ў канцы магіў лак. Як прышло паведамленя, што памёр сын, яны не паказалі бацьком, а ён там пахаваны. Альхоўка Навагр. Мае мамо i тато тут пахованы. Малахоўцы Бар. Там яго бацька пахованы. Вецярэвічы Пух. Людзі не пахованы былі. Альхоўцы Лях. Мае дзеці там пахаваны. Гальшаны Ашм. ПАХАВА'ЦЦА зак. Пахаваць. Абкрадзе мяне, ня буду мець за што пахавацца. Кудзялянцы Шальч. ПАХАВА'ЦЬ зак. Тое ж, што i п а х а в а ц ц а. Яна три мужыкі пахавала. Альхоўка Навагр. Даюць вячэру, як пахаваюць нябожчыка. Вялікія Баяры Шчуч. «Я цябе пахаваю на наших магілках»,— гаварыла сынавая свякрыві. Паляцкішкі Воран. ён пахаваіць дарам. Саланое Віл. Яе ў Таўсах пахавалі. Рагулішкі Даўг. Нябожчыка пахавалі i справілі ошлобны 'абет. Магуны Паст. Яна два мужы пахавала. Maлі Астр. ПАХАДЖА'ЦЬ незак. 1. Хадзіць. Яна зноў прыехаўшы пахаджая па полю. Альхоўка Навагр. Яна пахаджая na ву~ ліцы. Малахоўцы Бар. 2, Рухацца. У клякоццы было падвешана три пальцы, яны пахаджалі, стукалі аб карыцца, І
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паучыння, паушоркі, паушоры, пахаджаць
7 👁
 ◀  / 537  ▶