Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
рана па хатах, пасяленъ, а не баба. Беразіно Докш. Воны яшчэ не прадзёр, а ужо цягнецца да суседзяў пасяленъ гэты. Ухвала Круп. Ідзі лепей ногі памый, а то лазіш па хатах, пасяленъ ты! Мачаск Бярэз. ПАСЯЛО'К м. Пасёлак. Пашлі людзі ў пасялкі. Ракаўскія Швянч. Па пасялку жылі. Паляцкішкі Воран. ПАСЯЛУ'Н м. Toe ж, што i п а с а л ў х а. Пасялун — хто часта бегае na сяле. Вострава Маст. ПАСЯЛУ'ХА гл. ПАСАЛУ'ХА ПАСЯЛУ'ШКА ж. памянш. да п а с а л ў х а. Пасялушка на сяло любіць хадзіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПАСЯЛУ'ШНІЦА ж. Toe ж, што i п а с а л ў х а. Рыбчына Віл. Пасялушніца ходзіць па хатах. Вялікія Баяры Шчуч. ПА'СЯРАБАК м. Пасынак. Пасярабак — ні аднаго бацькі ці ні адной маці. Быстрыца Астр. ПА'СЯРБІЦА ж. Падчарыда. Пасярбіца — няродная дзеўка. Быстрыца Астр. Пасярбіца жыве ў Вільні. Мая насярбіца. Старыя Трокі Трак. Пасярбіца ёсь у мяне. Малькуны Ігн. ПАСЯРО'ДКУ, ПАСЯРО'ДКІ прысл. Пасярэдзіне. Гэты корань паміж еілачак выдзяўбаеы пасяродку. Касцюкі Уздз. Пасяродкі была калодка} дзве папярэчкі. Старыя Tpoкі Трак. ПАСЯРЭ'ДНЯ прысл. Усярэдзіне. T ворах разводзіць смятанай, а пасярэдня паложыць масла. Рагулішкі Даўг. ПАСЯ'ТЫ прым, Паласаты. Альба Нясв. ІІасятыя noсцілкі выткаў. Жылі Іўеў. ПАСЯУНА'Я ж. Пасяўная. Мы пасяўную кончылі, гуляне было. Кузьмічы Люб. ПАТ гл. ПАД ПАТАЕ'МНЕ прысл. Употай. Ен людзей патаемне лячыў. Крэва Смарг. ПАТАЁМНЬІ прым. Патаемны. Ен чалавек патаёмны, праўды ні скажа, саўсём не гавора. Гемзы Шальч. ПАТА'ЙКІ прысл. Употай. Мы патайкі сядзем у лесі. Азяраны Раг. ПАТАЙНІ'К м. 1. мед. Эпілепсія. Патайнік у яе, прыпадашная яна. Мачаск Бярэз. 2. Камень, пакрыты зямлёй, парослы мохам. Патайнік — камень, які скрыты, не відаць. Жылі Іўеў. ПАТАЙНЫ' прым. Toe ж, што i п а т а ё м н ы. V Hi бойся злога, а бойся патайнога, злы атпусця, а патайны мажа ўкусіць. Бакшты Іўеў. ПАТАКА'ЦЬ зак. Ткаць іншым матэрыялам. Патакалі ад драчкі i хушшым, як лён не ўрадзіў. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПАТАЛАЧЬГЦЦА зак. экспр. Павалачыцца. Паталачыліся, паталачыліся, i зноў бы сышліся. Новіны Нясв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пасалуха, пасялок, пасялуха, пасяты, пасяуная, патакаць
8 👁
 ◀  / 537  ▶