Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ле Паст. Трэба паставіць новую хату, бо ўжо старая хата. Ліпнікі Вільн. Хлява паставіў. Дзяніскавічы Ганц. Хлявы naставілі. Парэчча Гродз. Трэба было за колькі часу гэну царкву паставіць. Івашкаўцы Смарг. 2. Назначыдь на пасаду. Яе ўчылі за агранома, a паставілі за брыгадзіра. Асавец Віл. Паставяць яга прадсядацялям. Груздава Паст. Служыць сястру паставілі к рускім, a міне к латышам. Індра Красл. Бронюся паставілі брыгадзірам. Ністанішкі Смарг. 3. Натапырыдь. Сабака паставіў шэрсць. Вецярэвічы Пух. 4. Даць адпачыць. Гараў валамі дзядук i паставіў валы аддыхнуць. Грыкені Вільн. 5. Падаць на стол. Наставала ўсім, так масла паставя, так сыр паставя. Лоск Валож. 6. Аддзякаваць чым-н. Панок, я пастаўлю бутэльку, не хачу дарам. Гемзы Шальч. 7. Змясціць куды-н. Яны коні паставілі ў гумно. Ахрэмаўцы Брасл. 8. Пакласді на што-н. Паставіў салядэру ў ракеты сушыцца. Жылі Іўеў. 9. Узвесці (помнік). Палеглым памятям паставілі. Латыгаль Віл. о Паставіць на сваім — дабіцца свайго. Усё роўна яна паставіць на сваім. Саланое Віл. ПАСТАВЬГ прым. рэліг. Посніцкі. За тыдзень перад вялікадням — вероная нядзеля, гэта паставое свята. Рудня Астравітая Чэрв. ПАСТАЛАВА'ЦЦА зак. Паесці. Пасталаваліся на краі сяла. Вецярэвічы Пух. ПАСТАЛЕ'ЦЬ зак. Стаць дарослым. Каторыя пасталеюць дзяўчыны, то i трудна. Гемзы Шальч. ПАСТАЛЬГ, ПАСТАЛЭ', ПОСТОЛЬГ мн. устар. Лапці. Пасталы з ліповай кары плялі i сукном потшывалі. Мсцібава Ваўк. Калісьці хадзілі ў пасталах. Навасёлкі Свісл. Калісь хадзілі ў пасталох. Парэчча Гродз. Пасталы — лапці, у Латвіі так называюць. Саланое Віл. Некалі пасталэ шылі з раменю. Галубы Мает. Я пасталэ плёў. Крынкі Крын. Постолы — лапці, што з лозы плетуць. Хатынічы Ганд. Колісь ходзілі ў постолах, плелі постолы з лозы. Смаляніца Пруж. Свободно ў постолах. Азарычы Пін. Тэпэр постолуов ніхто нэ обувае. Курашэва Чыж. ПАСТАНАВГЦЬ зак. Паставіць. Я ваду пастанавіла ў печ. Стральцы Гродз. ПАСТАНО'УКА ж. Падстаўка. У матавідлу дзве пастаноўкі. Магуны Паст. ПА'СТАР, ПА'СТЫР, ПА'СТЭР, ПАСЦГР м. у стар. Пастух. Пастара ў дзярэўню бяруць. Валынцы В.-Дзв. Пастара na чарадзе кармілі, адзявалі тожа. Ахрэмаўцы Брасл. Адзін гот пастар утапіўся. Янова Рас. Пастара нанімалі, пастар устаець i трубіць, а мы — прыпаскі. Едлавічы Брасл. Пастыр ганяе ў поле на пашу. Рыбчына Віл. Пастыр іх агледзіў, тых кароў. Латыгаль Віл. У нас быў раней пастыр, ён старшы, яму памагалі пастухі. Асавед Віл. Пасвіў пастыр каровы. Крэва 28. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вербная, пасталавацца, пасталець, пастаноука, пастэр
4 👁
 ◀  / 537  ▶