Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАСЛЕ' гл. ПО'СЛЕ ПАСЛЕ'Д, ПАСЛЕ'Т, ПАСЛЯ'Т м.9 ПАСЛЯДЫ' мн. Адходы пры малацьбе ці веянні. Паслед астаецца пасля веяния. Пацаўшчына Дзятл. Само буйно зерне адлятало, мелка — паслет, астаецца пры мякіне. Паслет з аўса. Малахоўцы Бар. Жыта — першы сорт, а паслет адбіраюць свінням. Кдралі Шчуч. Паслят — азадлівае зярно. Мсцібава Ваўк. Ат травы астаюцца пасляды. Кураполле Паст. Пасляды астаюцца ад аўса. Самыя пасляды нічаго не вартыя, няхай курицы пераграбуцъ. Гемзы Шальч. ПАСЛЕ'ДНІ прым. Апошні. Паследні дзень апреля. Гемзы Шальч. Ці ш гэта паследні дзень жывеш? Малі Астр. Ласледняга кабана прадалі. Галыианы Ашм. У бальніцу яна паследнімі сіламі ідзець. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. последний 'тжг. ПАСЛЕ'И прысл. Пасля. Унучка паслей приехала, аблётаіць, абгледзіць усё, як тая пчала. Кураполле Паст. ПАСЛЕ'ПНУЦЬ зак. Аслепнуць. Паслепла, ня віжу нічога. Дакудава Лід. ПАСЛЩАВА'ЦЬ зак. Пашліфаваць. Дзерава пасліжаваць трэба. Рыбчына Віл. ПАСЛІЗНУ'ЦЦА зак. Ацяліцца раней тэрміну. Каб карова не паслізнулась, трэба нагаткаў даць. Гемзы Шальч. ПАСЛУГА'Ч м. у стар. Слуга (у касдёле). Паслугачоў было ў касцёлі многа. Малі Астр. ПАСЛУПЕ'ЦЬ зак. Аслупянець. Усе паслупелі, як я нябошчыка нёс. Руднікі Шальч. ПАСЛУХМЯ'НЫ прым. Паслухмяны. I такой паслухмяны ён. Саланое Віл. ПАСЛУ'ШНЫ прым. Тое ж, што i п а с л у х м я н ы. Паслушная дзіця, што скажаш, то i зробіць. Кіралі Шчуч. Ён у мяне паслушны. Солы Смарг.; параўн. руск. послушный тж'. ПАСЛУШЭ'НСТВА н. Паслухмянасць. Пан прыказаў, каб за паслушэнства, што сам прышоў i лёг, дваццаць пяць удараў розкамі ізьням. Анкуды Ашм. ПАСЛЬГ мн. Сваты. Як буду жаніцца, то пасли пришлю да цябе. Барок Стаўб. ПАСЛЮ'ЗНУЦЬ гл. ПАЗЛКУЗНУЦЬ ПАСЛЯ' гл. ПОСЛЕ' ПАСЛЯ'Т ал. ПАСЛЕ'Д ПА'СМА ж. ткац. Пасма (нітак), Шаснаццаць пасам — шыракосцъ палатно, у пасме трыццаць нітак. Кіралі Шчуч. Пасма — трыццаць нітак. Вялікія Баяры Шчуч., Малахоўцы Бар., Грыкені Вільн. Пасма — трыццаць нітак. Солы Смарг. У пасмя трыццаць пар нітачак. Магуны Паст. Пасма — трыццаць шубоў. Янова Рас. Сколькі пасам, столькі i трацім niтак. Крэва Смарг. Сматры, чтобы пасма не свалілась. Рагу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паслеи, паслепнуць, паслупець, паслщаваць, паслюзнуць, паслізнуцца
7 👁
 ◀  / 537  ▶