ГіАСКУДДЗё зб. н. Насякомыя i гады. Паскуддзя многа ў лесе. Рудня Чэрв. ПАСКУ'ДНІЦА ж. лаянк. Хто неакуратны. Ана будзіць казацы «Паскудніца ты». Кураполле Паст. ПАСКУ'ДНЫ прым. Дрэнны. Стала расказваць паскудныt нехарошы сон. Лісна В.-Дзв. Уже от трох дён такая паскудна погода. Курашэва Чыж. Паскудны язык мае. Гальшаны Ашм. ПАСКУ'СТВА, ПАШКУ'СТВА, ПАШКУ'ЦТВА н. 1. зб. Тое ж, што i п а с к у д д з ё. Пашкуства ў лесе много. Кіралі Шчуч. Казюлькі, машка — усякага пашкуства хапая. Дакудава Лід. Пашкуства ўсялякае. Старое Сяло Зэльв. Пашкуцтва па лесе водзіцца. Альхоўка Навагр. 2. лаянк. Хто дрэнна паводзіць сябе. Пашкуства, пяском сыплюць! Галубы Мает. Ты — пашкуства, мяне ні вучы. Кіралі Шчуч. 3. Няякаснае насенне. Пашкуства гэта сеялі, бо не было другога пасля вайны. Малькуны 1гн. ПАСЛАБАДНЕ'ЦЬ зак. Адчуць сябе лепш. Мне паслабаднела, як тую дзеўку выцягнулі. Саланое Віл. ПАСЛА'БНУЦЬ зак. ткац. Паслабнуць. Бывая нідабой: паслабня нітачка. Дакудава Лід. ПА-СЛАВЯ'НСКУ прысл. Па-царкоўнаму. За царом вучылі па-славянску. Дзераўное Стаўб. ПАСЛА'НЕ н. Сцелішча. Лён ляжыць на паслане. Альхоўка Навагр. ПАСЛА'НЫ дзеепрым. 1. Засланы. Пасцель паслана. Альхоўцы Лях. Пасланая лошка Гемзы Шальч. 2. Замошчаны. На бэлечкі пасланыя дошкі. ГемзЫ Шальч. 3. Разасланы. Салома на нарах паслана. Азяраны Раг. ПАСЛА'ЦЦА зак. 1. Распаўсюдзіцца па паверхні чаго-н. Паслаўся па даліне туман. Альхоўцы Лях. 2; Паслаць сабе пасцель. Паслаліся ўжо спацъ. Лісна В.-Дзв. Ложку яна паслалася. Талейкі Швянч. V Як пасцеліцца, так i выспіцца — як зробіш, так i атрымаеш. Солы Смарг. 3. Разрасціся (пра ўсё, многае). Макрэц паслаўся па картоплі. Вецярэвічы Пух. ПАСЛА'ЦЬ I зак. 1. Падрыхтаваць пасцель. Яна пасцеля лошку i кладзецца спаць. Солы Смарг. V Як пасцелеш, так i выспісся. Малі Астр. 2. Падаслаць пад ногі. Трапачку наслала ў парозе, каб ногі абціраць. Саланое Віл. 3. Разаслаць (лён). Пасцелім лён. Кухты Віл. Абілі, паслалі лён на лонку. Канюкай Вільн. ПАСЛА'ЦЬ II зак. 1. Выправіць. Паслала набраць шчаўё. Плябанцы Ашм. Паслала дзеўку ў лес па ягады. Кухты Віл. V Пашлі дурнога, а за ім другога трэба паслаць. Малі Астр. Ён цябе пашле туды, дзе радзіўся. Латыгаль Віл. 2. Адправіць па пошце што-н. Дзецям паслала пасылку. Лісна В.-Дзв. Як лішку зарабіў — дамоў не пашлеш, мусіш тут патраціць. Рагулішкі Даўг
Дадатковыя словы
паскуства, паслабаднець, паслацца
7 👁