ПАПУ'ХНУЦЬ зак. Апухнуць. Папухлі рукі, погі. Палядкішкі Воран., Жылі Іўеў.
ПАПУ'ЦІ мн. устар. Тапкі з нітак, саломы i інш. Старое Сяло Зэльв. 3 нітак кручком вязаныя папуці. Жодзішкі Смарг. Папуці с саломы, з нітак папуцІ, маленькія як былі, то насілі іх. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. papuć, дыял. papeč, kapeć 'тапачкі з сукна', літ. papŭčiai, papŭtes 'тапачкі з палатна'.
ПАПУ'ЧЧЫК м. Toe ж, што i п a п ў т н i к Папуччык ідзе з папуччыкам. Папутны чалавзк, бо ідзе пуцёй. Баброўнікі Гарад.
ПАПУ'Ш м. Toe ж, што i п a п ў ж а 1. Лісця пат хлеп клалі, вязалі ў вясла, або папушу. Лісця ў папушы павяжуць. Рыбчына Віл.
ПАПУ'ША гл.
ПАПУ'ЖАПАПУ'ШКАI ж. Прышчык. Папушкі былі ча тварэ, як балваны. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. л іт. papuska тж'.
ПАПУ'ШКАII ж. памянш. да п а п ў ж а 1. У папушкі круцілі тытун. Жылі Іўеў. Табаку ў папушкі ўвязалі. Быстрыца Астр. Папушка з лістоў тытуна, лістоў дваццаць. Солы Смарг. Папушкі титулу навязалі. Кудзялянцы Шальч.
ПАПУ'ШКАIII ж. Клін у штанах. Папушка ў штанах. Парэчча Гродз.
ПАПУШЬГЦЬ зак. Правеядь. Папушыла жыта, з гарчыка сыпім на вецір. Мярэдкія Глыб.
ПАПЬГ мн. буд. Апорныя слупы. На папах далжнік ляжыць, слупы такіх тры-чатыры, далжнік на шулы. Лсійпушкі Ігн.
ПАПЫЛГЦЬ зак. Папырскаць. Дош толькі папыліў. Паляцкішкі Воран.
ПАПЫРХНУ'ЦЦА зак. Папярхнудда. Папырхнулась картофляй. Мсцібава Ваўк.
ПАПЫТА'ЦЦА зак. Спытацда. Рудня Астравітая Чэрв. Хачу папытацца ў вас. Кемялішкі Астр. Трэ папытацца ў cyседаў. Міратычы Карэл. C касою пайду ў магазін, папытаюся, ці будзе хлеп. Альхоўка Навагр. Ідзі ў мамы напитайся, што купіць. Саланое Віл.
ПАПЫТА'ЦЬ зак. 1. Спытаць. Папытаў бы каго-небудзь, дзе яна жыве. Мачаск Бярэз. Kyni мукі, як папытаў, то i купляй. Міратычы Карэл. 2. Пазычыдь. Папытаў бы хлеба. Старое Сяло Зэльв. Пайду папытаю масла. Міратычы Карэл. 3. Папрасіць дазволу. Нікога не напитала i наехала. Дакудава Лід.
ПАПЬГШКАЦЦА зак. экспр. Палоркацца. Вн папышкаіцца i пайдзёць, нічаго не здзелаець па-людзку. Ге\ізы Шальч.; параўн. літ. pyškintis 'хлопацца, біцца
Дадатковыя словы
папужа, папухнуць, папуша, папырхнуцца, папытаць
15 👁