Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАКРАПЧЭ'ЦЬ зак. Паздаравець. Муш пакпапчэў пасля хваробы. Ністанішкі Смарг. ПАКРАСЦГЦЦА зак. Toe ж што i п а к л ы ч ы ц ц а. Буракі пакрасціліся. Старый Смільгікі Воран. ПАКРА'ТАЦЦА зак. 1. Паваруш.ыцца. Пойдзіш у бой, naкратаішся i рана апяць назат. Саланое Віл. 2. Пахадзіць. Ногі зыбяць, пакратаюся. Жодзішкі Смарг.; гл. к р а т а д ц а. ПАКРА'ТАЦЬ зак. 1. Паварушыць. Пакратай яго, можа заснуў? Асавец Віл. 2. Падрыхліць. Агуркё пакратую, капусту. Ведярэвічы Пух.; гл. к р а т а ц ь. ПАКРА'УКІ мн. Зубы ў каня на трэцім годзе. Ужэ конь пакраўкі мая: яму тры з паловай года. Гемзы Шальч. ПАКРА'ШАНЫ прым. Пафарбазаны. Санкі такія пакрашаныя. Судэрва Вільн.; параўн. руск. покрашенный 'тж\ ПАКРО'ВЕЦ м. Чахол на коўдру. Пакровец на колдру, на пярыну. Лайпушкі Ігн. ПАКРО'ВЫ, ПАКРАВА' мн., ПАКРО'ВА ж., ПАКРО'У м. рэліг. Свята, якое адзначаедца праваслаўнай дарквой 1 кастрычніка па ст. ст. Калі будзл да палудня пагода на пакровы, то да Пятра будзя пагода, а пасля Пятра дошч б удзе. Пакрова — свята 1.Х. Лука Нараўк. Кірмаш на пакрову. Пат пакраву падзяржыць карову ды прадасць. Рудня Астравітая Чэрв. Скора пакроў. Мярэцкія Глыб. На гмкроў i бацька памёр. Ухвала Круп. V На пакровы заганяйця ў хлеў каровы, астатня свята. Кіралі Шчуч. Пакроў у сё белым снегам пакрыў. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПАКРОЧЦЬ зак. Парэзаць на часткі. На плыткую талерку пакроіш мяса. Солы Смарг. Ніхто ні абдзіраіць трыбух, пакроіць i бульбу тушыць. Ракаўскія Швянч.; параўн. польск, pokrajać тж'. ПАКРСУПІЦЬ гл. ПАКРАПГЦЬ ПАКРО'ПШТАЦЬ зак. Пакорпаць. Мне засвярбела ў носе, i я ўзяў пальцам i пакропштаў. Гемзы Шальч.; параўн» літ. pakrapštyti тж'. ПАКРУХАТА'ЦЬ зак. Расшчапідь на часткі. Цуп сукшысты быў, стрэліўшы пярун, пакрухатала гэны дуп на кавалкі, на шчэпкі паламала. Гемзы Шальч. ПАКРУЦГЦЬ зак. 1. Скрудіць (усё, многас). У сувоі na~ круціла палатно, i ўхадзілася баба. Дакудава Лід. 2. Стаптаць. Пакруцілі куры ячмень. Мсцібава Ваўк. ПАКРУЦЯ'СТЫ прым. Кучаравы (пра валасы).' Пакруцястыя валасы. Ністанішкі Смарг. Янія пакруцястыя валасы. Альхоўка Навагр. ПАКРУ'ЧАНЫ дзеепрым. 1. Туга звіты адзін з другім. Атосы з вітак пакручаны. Грыкені Вільн. 2. перан. мед. Скрыўлены. У мяне пальцы ад рамацізмы пакручаны. Ma
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пакрапчэць, пакратацца, пакратаць, пакраукі, пакропштаць, пакроу, пакрухатаць
2 👁
 ◀  / 537  ▶