Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАЗЛАМА'ЦЬ зак. Паламадь (усё, многае). Сады цвіцяць— праз дзярэўню прайдзёш, а патом сады паспілілі, naзламалі. Скрыпчына Лудз. ПАЗЛЮ'ЗНУЦЬ, ПАСЛКУЗНУЦЬ зак. Пакрыцца сліззю. Паслюзлі агуркі ў боццы, паплеснялі. Альба Няев. Пазлюзнуць яблыкі; паслюзлі на печы. Гемзы Шальч. ПАЗЛЯТА'ЦЬ зац.. Зляцець (пра ўсіх, многіх). Пазляталі куры з седала. Вялікій Баяры Шчуч. ПАЗМІРА'ЦЬ зак. ўаўміраць. Усе пазміралі. Рыбчына Віл. Пазміраць могуць цчолы. Нізок Уздз. Братоў няма, yce пазміралі. Гальшаны Ашм. Пазміралі старыя. Быстрыца Астр. Усе старыя людзі пазміралі ў нашай вёсцы. Саланое Віл. Калісьці ў мамы нашай усе дзеці пазміралі. Ністаніінкі Смарг. Пазміралі дзеткі малыя. Солы Смарг. Даўней часта на ціф хварэлі, пазміралі мушчыны. Міратычы Карэл. ПАЗМЫВА'ЦЬ зак. Змыць (усё, многае). Улеўны дошч, так уліў, што пазмывала гарот. Малі Астр. ПАЗНА'ЦЦА зак. Пазнаёміцца. Раскажу, як з бацькам вашым пазналася. Кураполле Паст. Яны ў Лідзя пазналіся. Старыя Смільгіні Воран. Перад вайной яны пазналіся. Снягяны Смарг. Пазналася з ім i пашла замуш., Вялікія Баяры Шчуч. Яны пазналіся там, у горадзі, i пажані гіся. Кіралі Шчуч. Пазнаўся ён там з ёю. Альхоўцы Лях. Паехалі i пазналіся, ён быў дружбанта, a яна — друшкай. Гемзы Шальч.; параўн. польск. poznanie знаёмства', ПАЗНА'ЦЬ зак. 1. Прызнаць у кім-н. знаёмага. Ён пазнаў i ні ўдаў. Гальшаны Ашм. Я не пазнала яго, a Васіль пазнаў. Дзяніскавічы Ганц, Там i не пазнаеш яго. Гемзы Шальч. V Чорт чорта пазнаў i на niea пазваў. Малі Астр. 2. Распазнаць па якіх-н. прыкметах што-н, ён можа пазнаць слет яго. Міратычы Карэл. Не пазнаеш, што ён выпіў. Гемзы Шальч. 3. Узядь за жонку. ён быў у горадзе i там масквічку пазнаў. Жылі Іўеў. 4. Атрымадь уяўленне аб чым-н. Пазнала, што такоя почта. Быстрыца Астр. ПАЗНА'ЧЫЦЬ зак. Зрабідь метку. Ляснічы пазначыў, каторыя [дрэвы] рубіць. Ахрэмаўцы Брасл. Ты пазначыла свайго барана? Малькуны Ігн. ПАЗНОТАЦЬ, ПАЗНОТЕЦЬ, ПАЗНОТЭЦЬ, ПАЗНО'КАЦЬ, ПАЗНО'ХАЦЬ м. Toe ж, што i па д н о г а ць. Адзін пазногаць. Вялікія Баяры Шчуч. Пазногаць зганяіць. Магуны Паст. Аж пазногці пазалупліваў. Гемзы Шальч. Пазногець на пальцу. Жывец каля пазногця. Старыя Смільгіні Воран. Яазногэць зрэзаў. Воўкуш Ліпск. Стрэмку загнала ў пазнохаць. Беразіно Докш. Пазнохці — дзе не абразаюцца. Солы Смарг. Пазуры i пазнокці на нагах. Малькуны Ігн. ПАЗНСУСІЦЬ зак. Пазрываць. Сільныя еятрэ былі, naзносілі цвет. Пацаўшчына Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пазламаць, пазлятаць, пазмываць, пазнацца, пазначыць, пазнокаць
1 👁
 ◀  / 537  ▶