Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАДСМЯЯ'ЦЬ зак. Высмеяць. Любіць ён падсмяяць. Малахоўды Бар. ПАДСНЕ'ЖНІК м. бат. Ветраніца, Падснежнік белым цвеціць. Ахрэмаўды Брасл. ПАДСПО'Д, ПАДСПО'Т прысл. Падыспад. Лук [абруч] у каша адзін ідзе падспот i ўверх, другі — кругом. Быстрыца Астр. Падспот трэбо купіць галубенька на спадніцу. Малахоўцы Бар. Юпкі c фальбонамі шылі падспот спадніцы. Старый Трокі Трак. ПАДСТА'ВЫ толькі мн. Toe ж, што i п а д с а н к і Кары i падставы шлі. Ухвала Круп. ПАДСУКА'ЦЦА зак. экспр. Пасватацда. Падсукаўся да гэнай дзеўчыны такі добры. Падсукаўся другі i нічуць не лепты. Гемзы Шальч.; параўн. літ. sŭktis, pasisŭkti падмазацца'. ПАДСУНДЭ'ЧЫЦЬ зак. экспр. Падстроіць. Нехта табе падсундэчыў. СлабаДа Смал. ПАДСУ'НУЦЬ зак. Наблізіць да каго-н., чаго-н. Падсунеш пальцы, так рак угнібне моцна. Старыя Смільгіні Воран. Падсунуў калоду. Грыкені Вільн. О Падсунуць наса — пакрыўдзіць. От яму наса падсунулі! Саланое Віл. ПАДСУ'СЯДАК м. Падсусед. Падсусядак нічога ня меў, жыў на падсусядзях. Малахоўцы Бар. ПАДСУ'СЯДЗІ мн. О Жыць на падсусядзях — не медь сваёй хаты, ён жыў на падсусядзях. Малахоўцы Бар. ПАДСУФГТКА, ПАТСУФГТКА ж. Падшыўка столі. Патсу фітка— абліцоўка, пад бэлькі падбіваюцца дошкі. Гальшаны Ашм. ПАДСЦЁЛ м. Подсціл. Балотна асака, як пастарэе, косяць на падсцёл. Кузьміны Люб. ПАДСЬКТА ж. кулін. Сыта. Падсыту робім на свята: на куцю, каляды, робяць яе з вады i мёду. Старыя Трокі Трак. ПАДСЯДЗЁЛАК м. Падсядзёлак. Упранш на выяст: хамут i шлеі, падсядзёлак, узда. Быстрыца Астр. Падсядзёлак чаму ты не заклаў? Мачаск Бярэз. ПАДТАРНУ'ЦЬ зак. безас. Паралізаваць. Падтарнула яму ногі. Вялікія Баяры Шчуч. ПАДТАУЧЬГ, ПАТТАУЧЬГ зак. Заправіць (салам). Капусту паттаўчом салам, ясі i хваліш. Малахоўцы Бар. ПАДТО'ЧКА, ПАТТО'ЧКА ж. Кашуля, у якой прышыты падол з грубейшага палатна. Патточку пашыла, i цяпер патточкі надзяваюць. Магуны Паст. ПАДТСУЧЫНА, ПАТТСУЧЬІНА ж. крав. Палоска тканіны, я кою падшываюць ніз вопраткі. Патточыну прышыла знізу сукенкі. Магуны Паст. ПАДТРАІ'ЦЬ зак. с.-г. Заараць трэді раз пасля барана2 1. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падспод, падсукацца, падсундэчыць, падсусядзі, падтарнуць, падточка, падтраіць, патточка
2 👁
 ◀  / 537  ▶