ПАДРУБГЦЬ зак. Падшыць ніз адзення. Спадніцу падрубіла. Палік Барыс. Дай, надрублю табе сукенку, а ты шый другое. Альба Нясв. ПАДРУГА'ЦЬ незак. Папракаць. Я на мне падругаіць чымнібуць: ты тоя i тоя рабіла; ні нада мяне падругаць. Мярэцкія Глыб.; параўн. руск. ругать лаяць'. ПАДРУ'ЖКА ж. абрад. Дружка. Хто падружкамі ў яе? Кіралі Шчуч. ПАДРУ'ЧНІК м. абрад. Хлопец, удзельнік вяселля з боку маладой. У маладой два — чатыры падручнікі. Талейкі Швянч. ПАДРУЧЫ'ЦЦА зак. Абавязацца, згадзіцца зрабіць што-н. Ты ш падручылася дагледзець скот, то i даглядай. Beцярэвічы Пух. ПАДРЭ'ЗАЦЬ зак. 1. Укараціць, адрэзаўшы частку чаго-н. Падрэзаць андарак. Номікі Бабіц. 2. пчал. Дастаць част.ку мёду з вулея. Нада падрэзаць пчол. Валынцы В.-Дзв. ПАДСА'ДА, ПАТСА'ДА ж. У выразе: Даваць nadcady — кусціцца. Я к добрая зямля — жыта патсаду дае. Солы Смарг. Ячмень надсаду дае. Івашкаўцы Смарг. Жыта даёт надсаду: адно каліва даёт атуросці. Рагулішкі Даўг. ПАДСА'НКІ, ПАТСА'НКІ толькі мн. Каркі. Каня запраг, a надсанкі ззадзі. Беразіно Докш. Падсанкі на трох канылах, галоўкі раўняюцца з намаражнямі. Мішневічы Шум. Патсанкамі балькі возяць. Навікі Лудз. Падсанкі — як дзерава вязуць дліннае. Чычалі Швянч. ПАДСАСНО'УКІ мн. бат. Toe ж, што i п а д р а ш э т н і к Падсасноўкі жоўценькія, чысценькія, у маху. Беразіно Докш. ПАДСВГНАК м. Падсвінак. Падсвінак ні надрошшы, ні сусім свіня. Дакудава Лід. ПАДСКАЗА'ЦЬ зак. Toe ж, што і п а д к а з а ц ь. Ніхто не падсказаў, што гэдак. Пацаўшчына Дзятл. ПАДСКАЧЫ'ЦЬ зак. мед. Раптоўна ўзнікнуць. Яму бяркулёз падскачыў. Старый Смільгіні Воран. ПАДСКІ'КВАЦЬ незак. Падскокваць. Падскіквала я, што дахаты ідзём. Магуны Паст. ПАДСКО'ЧЫЦЬ, ПАТСКО'ЧЫЦЬ зак. Узысці (пра сонца). Слоняйка натскочыла — слонца на прызбе. Галыйаны Ашм. ПАДСКРО'БАК, ПАДСКРЭ'БАК м. перан. экспр. Апошняе дзіця ў бацькоў. Падскробак — паследняя дзіця. Быетрыца Астр. Аношняя дзіця — надскрэбак у нас. Дакудава Лід. ПАДСКРЭ'БАШ м. Паскрэбак. Хлен някуць, маленькая булачка c астатка — гэто надскрэбаш. Малахоўцы Бар. ПАДСМЕТА'НІК м. Слой сыраквашы, які мяжуе ca смятанай. Там сметана, там падсметанік. Кураполле Паст
Дадатковыя словы
падручыцца, падсада, падсасноукі, падсказаць, падскачыць, падскочыць, падскрэбак, падскрэбаш, падскікваць, патсада, патсанкі, патскочыць, част-.ку
0 👁