валаканка. Груздава Паст.; параўн. польск. powlekać 'надзяваць, пакрывадь'. ПАВАЛАКДГ, ПАВАЛАЧЬГ зак. Павалачы. Ссекла i naвалакла цераз двор. Альхоўка Навагр. Не мог павалакці. Азяраны Раг. ПАВАЛА'ЦЬ зак. Паклікаць. Павалай яго. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. wołać 'клікаць, заклікаць'. ПАВА'ЛАЧАК м. памяти, да п а в а л а к. Нада пасядзець на павалачку. Магуны Паст. ПАВАЛГЦЦА зак. 1. Упасці. Слізата была такая, павалілася — i нагу ў клубе паламала. Малі Астр. У бульбу павалілася. Темзы Шальч. Той таго папхнуў, той паваліўся. Грыкені Вільн. 2. перан. Радзідь. Станьчыха ужо павалілася. Темзы Шальч. ПАВАЛО'ДАЦЦА зак. Паварушыцда. ён не ўстаніць, не павалодаецца. Старыя Смільгіні Воран. ПАВАЛО'ЖЖА н. Зграя. Воўча паваложжа, ваўкі рышчацца. Азяраны Раг. ПАВАЛО'ЖЫЦЬ зак. Намазадь тлушчам. Буіін паваложыць, зложыцъ i так ядуць. Валынцы В.-Дзв. ПАВАРАЖЬТЦЬ зак. Паваражыць. Япа ўмея паваражыць. ГальшаныАшм. ПАВАРА'ЧАТДЬ, ПАВАРО'ЧАЦЬ зак. Паварочадь. Нада паварачацъ сена. Лоск Валож. Наша паварачала сена. Ністанішкі Смарг. Нада сена паварочацъ, а тады ў валкг зграбаць, у копкі. Кураполле Паст. ПАВАРА'ЧВАЦЦА незак. безас. Мяняцца (пра пагоду). Паварачваяцца на воду. Стральцы Гродз. ПАВАРО'НЩЬ зак. экспр. Паглядзедь. Лойдам гуртам паваронім. Лайду павароню. Рудня Астравітая Чэрв. ПАВАРО'Т м. 1. Паваротка (дарогі). Паварот дарогі там управа. Дзяніскавічы Ганц. 2. Месца ў канды загона, дзе араты паварочваецца з плугам. На павароце заварачаваліся i парэзалі пожню. Мярэцкія Глыб. 3. Паварот (дзеянне). Шворань — жалязяка, ператыкаецца, кап паварот быў каню. Мыто Лід. ПАВАРО'ТАК м. Тое ж, што i п а в а р от 2. Такі паваротак на полі, з места не здвінеш. Мішневічы Шум. ПАВАРО'ЧАЦЬ гл. ПАВАРАЧА'ЦЬ ПАВАРСА'ЦЬ I зак. Забарсадь (аборы). Трэба лапці паварсаць. Паварсай лапці. Рудня Астравітая Чэрв. ПАВАРСА'ЦЬ II зак. Замахнудца рагамі. Я табе паварсаю рагамі. Азяраны Раг. ПАВАРЭ'ШКА ж. Апалонік. Раньшы звала палоўнік, а ціпер — паварэшка. Пасіене Лудз. Паварэшкі nana дзелаў. Навікі Лудз. Паварэшка дзеравяная — бальшая лошка для каров мякіну мяшаць, i налівалі для ската. Рагулішкі Даўг
Дадатковыя словы
павалаць, павалачак, павалодацца, паварачатдь, паварачаць, паварачвацца, паваронщь, паварочаць
2 👁