НАРУ'ШЫЦЬ зак. Зрушыць. Ён яе нарушыў з мейсца. Палядкішкі Воран. Я не нарушу, няхай ляжыць. Стральды Шальч. НАРХО'З м. мед. Наркоз. Рабілі аперацыю пад нархозам. Талейкі Швянч. НА'РЫ мн. Насціл з дошчак для спання. Нары двухэтажныя. Ахрэмаўцы Брасл. Ад сцяны да сцяны — нары, высока, роўна з печчу. Спіць на нарах. Рыбчына Віл. У папа былі нары, дзе парапкі спалі. Дзяніскавічы Ганц. Нары пры печы рабілі, то быў як бы падвойны пол. Баброўнікі Гарад. НАРЫПІТАВА'ЦЦА зак. экспр. Наесціся. Вось нарыпітавалася. Ішчаняны Шчуч.; параўн. літ. rlpyti 'прагна есці'. НАРЫ'У м. мед. Нарыў. Я нарывам ляжала ў бальніцы. Едлавічы Брасл. У році нарыў. Старыя Смільгіні Воран. НАРЬГУКА ж. Маленькі нарыў. На дзясня нарыўка. Лоск Валож. НАРЫХТАВА'НЫ дзеепрым. Падрыхтаваны. Вёдры нарыхтаваны для свіней. Лоск Валож. НАРЫХТАВА'ЦЦА зак. Падрыхтавацда. Нічага не нарыхтавалісь. Саланое Віл. НАРЬРЦА, НОРЬГЦЯ otc. вет. Свішч, нарыў (y каня). Нарыца ў каня пад гірдзёлкаю. Каўняны Гродз. Нарыца ў каня, як хамутом наб'е. ГІацаўшчына Дзятл. Нек на карку каня штось робіцца — нарыца. Галубы Маст. Збіты карк хамутом, паяўляецца нарыў i называецца нарыца. Яно глыбоко нарывая, углып. Альхоўцы Лях. Выбілася нарыца, невядома ад чаго. Што не раблю — не знаю, цячэ матэрыя. Нарыца на шыі, як мінеш вуха. Гемзы Шальч. Норыця ў коня, тяшко ліечыце. Курашэва Чыж. НАРЭ'ДЧАС, НАРЭ'ТЧАС прысл. Зрэдку. Нарэтчас прывозяць рыбу. Магуны Пает. НАРЭ'СКА ж. Паласа ворнай зямлі. Нарэска бульбы, аўсу, ячменю. Парэчча Гродз. НАРЭ'ШЦЕ, НАРЭ'ШЦІ, НАРЭ'ШЦЯ прысл. 1. Напаследак. Тры дні прарастаюць, нарэшці садзіць. Навасёлкі Свісл. Нарэшця садзіла гурке. Бакшты Іўеў. 2. у знач. пабоч. Паказвае меру нецярпення, незадавальнення. Дайце выспацца нарэшце! Старыя Трокі Трак. НАСАБІРАўЬ зак. Назбіраць. Hada свіням травы насабіраць. Груздава Паст. Hada насабіраць шчаўлю. Лоск Валож.; параўн. руск. разы, насобирать тж'. НАСА'ДЖАВАЦЬ незак. Запаўняць снапамі. Асець нада насаджаваць. Валынцы В.-Дзв. НАСА'ДЖАНЫ дзеепрым. 1. Пасаджаны. Много насаджано кустоў. Малахоўды Бар. 2. перан. Запоунены снапамі. Поўна асець жыта насаджана. Валынцы В.-Дзв. НАСАДЗІ'ЦЬ зак. Запоўніць снапамі. Асець насадзіць 12. Зак
Дадатковыя словы
набе, нарушыць, нарыпітавацца, нарыу, нарыхтавацца, нарэдчас, насабіра^ь, насаджаны
4 👁