Альхоўцы Лях. Ен на скрипачку йграў. Латыгаль Віл. Даўней ігралі на скрипу i танцавалі nad гэту музыку. Вецярэвічы Пух. 6. Пры абазначэнні асобы ці трупы асоб, да якіх праяўляюцца адносіны ці дзеянне. На, да ці адпавядае беспрыназоўнікавай канструкцыі. Мы привыкши на людзі, Быстрыца Астр. Hi чакалі на яе. Граўжышкі Ашм. Яна на міне ніславу палажыла. Рыбчына Віл. 7. Пры ўказанні на асобу, да якой звяртаюцца. Адпавядае беспрыназоўнікавай канструкцыі з давальным. Кажу на яго: «Hi ець, я хворая!» — а ён не захацеў варачацца. ЖоДзішкі Смарг. 8. Пры ўказанні на аб'ект, у бок якога накіравана дзеянне. У. На маму выстраліў, мама пры калысцы былі. Мсцібава Ваўк. 9. Пры ўказанні на прадмет, на які што-н. абмянялі. На. Памінялі карову на каня. Кураполле Паст. 10. Пры ўказанні на аб'ект ці прадмет, для якога што-н. робіцца. Для. Пакінь каласоў на мыши. Старыя Смільгіні Воран. Пристрою яе на свіня ці на кури. Стары Свержань Стаўоц. Я сам на гэту хату вазіў лес з Дукшты* Грыкені Вільн. 11. Пры ўказанні на орган зроку, слыху i інш. Адпавядае беспрыназоўнікавай канструкцыі з творным. На нос нюхаеш. На вушы чуіш. Альхоўцы Лях. 12. Пры ўказанні на прызначэнне прадмета. Для, на. Упранш на выяст. Быстрыца Астр. Гаршчок на малако. Грыкені Вільн. Кублы на сало. Судэрва Вільн. На насеня пакідалася насення жита. Рудня Астравітая Чэрв. У той дзежци не кратай — еэта на насення. Азяраны Раг. 13. Пры ўказанні на прадмет, які павінен з'явіцца ў выніку ўздзеяння нейкай з'явы. На. Дожджык на грибы. Ністанішкі Смарг. 14. Пры ўказанні на аб'ект, у які ператварыўся інціы аб'ект. На, у. На зязюлю абярнулася. Пяркі В.-Дзв. 15. Пры ўказанні на асобу, якая выконвае пэўныя абавязкі. На. Почта чыслыася на мяне. Магуны Паст. 16. Пры ўказанні на аб'ект,. аб якім ведаюдь або не ведаюць што-н. Аб, пра. Я на птуш~ кі не знаю. Ністанішкі Смарг. 17. Пры ўказанні на аб'ект, пра які забыліся, які чакаюць, які клічуць, бачаць. Пра; адпавядае беспрыназоўнікавай канструкцыі. Я i забилася на яе. Груздава Паст. Вот мама забилася на мяне. Гальшаны Ашм. Забыўся на свой дом. Кухты Віл. Гукаю на іх. Альхоўцы Лях. Жду на тибэ. Дзмітравічы Кам. Кап тады на міне ўвідзіўшы. Індра Красл. 18. Пры ўказанні на калектыў, куды накіроўваецца аб'ект. Да. Яна не прыбралася i так вышла на людзі. Старыя Смільгіні Воран. 19. Пры ўказанні назвы хваробы. На; адпавядае беспрыназоўнікавай канструкцыі. Хварэў на падучку. Лоск Валож. Бальны на зоп. Забалеў на рака. Яна яшчэ дзеўкаю хварэўшы на запаленя мазгоў. Паляцкішкі Воран. Там хворыя на заразную хваробу. Ністанішкі Смарг. 20. Пры ўказанні на орган, які з'яўляецца хворым або здаровым. На. Хварэў на сэрца i па8. Зак
Дадатковыя словы
абект, зявы, зявіцца, зяўляецца, стаўбц
0 👁