МЯКГНА ж. Мякіна. Мякіна ад усякаго зярна. Мякіну свіням даюць. Груздава Паст. Даўней елі хлеп з мякінай i былі здаравейшыя. Ністанішкі Смарг. Калісь хлеп чорны з мякінаю елі. Парэчча Гродз. Мякіна жытняя, пшоная, грэцкая, ляная. Альхоўка Навагр. Я буду гэтага вараб'я на мякіня абманываць. Малі Астр. Хлеп з мякінай елі. Мсцібава Ваўк. Мякіна — самая первая пры веянні. Пасіене Лудз. Чорны хлеп даўней з мякінай елі. Рагулішкі Даўг. Мякіна была очань жорсткая. Старыя Трокі Трак. Там мякіна дамяшана. Грыкені Вільн. I багаты,, i бедны мякіну ў хлеп дасыпалі. Латыгаль Віл. Свіням атпарваюць мякіну. Малоцяць збожа, веюць i атрымоўваюць мякіну. Баброўнікі Гарад. МЯКТНІЦА, МЯКГННІЦА ж. Мякіннік. Мякініца — дзе мякіну ў таку ссыпалі. Кураполле Паст. Для мякіны мякініцу адгараджвалі ў гумне. Івашкаўцы Смарг. Мякініца была ў гумне адгароджана, мякіну ссыпалі. Бакшты Іўеў. Мякініца — куток у гумне для мякіны. Лайпушкі Ігн. Шопку на мякіну называлі мякініца. Цяпер не будуюць тых мякініцаў. Баброўнікі Гарад. Мякінніца рабілася ў застаранку. Гемзы Шальч. МЯКГНКА ж. памянш. да м я к і н а. Пераграбаям бальшыя каласы, а самая мелкая мякінка астаецца. Вузла Мядз. Мякінка ест. Гемзы Шальч. МЯ'КІШ I, МІКІ'Ш м., МЯКІШЫ', МЯКІШЭ', м ік п ШЭ' мн. 1. Мышца. У самум мякішы баліць. Мякіш баліць. Я старая, у мяне мякішаў няма, усё прысохла. Магуны ГІаст. Баляць мякішы на руках. Альхоўцы Лях. Мякішы на руках ад локця да рамёна [пляча]. Жылі Іўеў. Мякішы баляць. Вялікія Баяры Шчуч. Яшчэ цвёрдыя мякішэ, можна жыць на свеці. Кіралі Шчуч. Мякішэ мягкія, як порхаўка, атходзяць ат касці. Каўняны Гродз. Укола далі ў мякіш. Мікіш каля шыі ў каня. У маладых людзей цвёрды мікіш, у старых — слабыя мікішы, худыя. Міратычы Карэл. 2. Лытка. Урэзаў мякіш — нага баліць. Дзяніскавічы Ганц. За мікіш укусіў сабака. Навасёлкі Свісл. 3. Сцягно. На мякішы села скула, апанавалі скулы. Вецярэвічы Пух. 4. Кончык пальца. Знесла паляц, на мякішы дзірка. Вецярэвічы Пух. МЯКГШ II ж 1. Мяккая частка печанага хлеба. Мякіш адстае ад скарынкі. Дзяніскавічы Ганц. 2. Toe ж, што i м я з г а 2. Мякіш у гарбузе ўнутры, дзе семкі сядзяць. Глівін Барыс. МЯ'ККАЯ, МЯ'ХКАЯ ВАДА' ж. Мяккая вада. Там мяхкая вада, мыць галаву добра. Груздава Паст. МЯККГ гл. МЯ'КГ МЯКЛІНА' ж. Toe ж, што i м я к іш I, 3. На мякліне села скула, але баліць — aŭ\ Кіралі Шчуч
Дадатковыя словы
варабя
2 👁