Старонка 9
◀ / 729 ▶
Шальч. Хадзіла да калхозу, рабіла. Новікі Гродз. Паехаў да леса. Кнышэвічы Бабіц. Я пашоў да кіна. Пайду да свірна. Крынкі Крын. Хацела да гуты ехаць. Альхоўка Навагр. Гоняць каровы да лесу. Вострава Маст. Едзьмо да Навагрудка! Апусцілі да долу [у яму]. Міратычы Карэл. Выносят хліб до коморы. Дзмітравічы Кам. 6. Пры абазначэнні адпаведнасці ці неадпаведнасці. Па. Мы не купілі пальта, бо не дабралі да росту. Ністанішкі Смарг. Бацінак дарабіў сабе да наге. Кіралі Шчуч. 7. Пры ўказанні на прызначэнне прадмета. Для. Ні да дабрыні гэтыя мяшкі, гэтыя мяшкі толькі да бульбы. Мярэцкія Глыб. Цырта [рыба] да засолкі добра, да варкі — ні вельмо. Быстрыца Астр. Лапатка да крыцця даху. Стракішкі Трак. Благі лес, да грыбоў не гадзіцца. Вялікія Нястанавічы Лаг. Не маю гуркоў да прадання. Вялікія Баяры Шчуч. 8. Пры абазначэнні асобы, прадмета, з'явы, у якіх наглядаецца або адсутнічае падабенства з кім-н. або чым-н. Да. Хадакі пахожы да лапцей. Магуны Паст. Дырса расце ў жыця, да жыта пахожа. Старыя Трокі Трак. Ні пахожы адзін да аднаго. Малахоўцы Бар. Падобны да маткі. Дакудава Лід. Ліпень — красівая рыба, ока да сэрца пахожа. Быстрыца Астр. Падобны да маткі і да бацькі. Кіралі Шчуч. Да бацькі падабнюсенькі. Паляцкішкі Воран. 9. Пры абазначэнні жывых істот ці прадметаў, з якімі змацоўваецца што-н. Да. Падвёў каня, прывязаў да плоту. Саланое Віл. Замкнуў сабаку да буды. Старыя Трокі Трак. 10. Пры ўказанні на вялікую колькасць чаго-н. Да. У маём агародзе макрыцы да чорта. У іх хлеба да чорта. У лесе клешчэй да дуры. Ахрэмаўцы Брасл. 11. Пры абазначэнні месца заняткаў. Кандукторкай да алтобуса была. Гемзы Шальч. ДАБА, ДОБА прысл. Добра. А даба, што прышлі. Даба, кап было. Граўжышкі Ашм. Даба дзёрла. Жылі Іўеў. Сыраваты хлеб — закаляц на паляц, не зняло доба яго, як печ не палілася добра. Старыя Смільгіні Воран. ДАБАВІНА ж. Дамавіна. Рабілі дабавіну з дошак. Дзяніскавічы Ганц. ДАБАВІЦЬ зак. 1. Прыбавіць. Пенсію дабавюць. Лісна В.-Дзв. 2. Дадаць. Перцу пахнучага дабаўлю. Солы Смарг. 3. мед. Пераліць кроў. Дабавілі крыві, і як пачало паліць мяне. Рагулішкі Даўг. ДАБАЎЛЯЦЬ незак. Прыбаўляць. Пры каралёх польскіх, пры царох не пашлі на хутара, землі не дабаўлялі і не пашлі. Ністанішкі Смарг. ДАБІРАЦЦА незак. Збірацца. Дабіраецца яна паехаць у Постаў. Усё дабіралася спячы блін с тварагом, сягання спяку. Груздава Паст. ДАБІРАЦЬ незак. Падбіраць. Трэба дабіраць яду. Саланое Віл. Дабіралі зямлі на лён. Дзераўное Стаўб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 729 ▶