Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ДАБІТНЕ'ШПЫ прым. выш. Больш бойкі, кемлівы, разбітны. Дабітнейшая жэншчына. Кураполле Паст. ДАБГТНЯ пабоч. Зразумела. Яна, дабітня, раскажыць як i што. Груздава Паст.; параўн. польск. dobitnie 'пераканаўча, зразумела, ясна'. ДАБГЦЦА зак. Капаючы, дасягнуць чаго-н., дакапацца. Киігаў глыбока i вады дабіўся. Ахрэмаўцы Брасл. ДАБЛЁТКА ж. Таблетка. Стала ныць пад грудзямі, далі даблётак, буду піць. Валынцы В.-Дзв. ДАБО'Р м. Панарад для красён. Усенькі дабор да красён: стаціво, два стацівы, збівачы — палкі для замацавання стаціваў, навой велькі i мнейилы. Старыя Смільгіні Воран. ДАБРА'НАЦ выкл. у знач. вык. Дабранач. Дабранац, аставайцеся здаровы. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. польск. dobranoc тж'. ДАБРА'НЫ, ДО'БРАНЫ дзеепрым. Падабраны. Каб былі да вас дабраныя [акуляры]. Груздава Паст. 3 іх добрана пара, обое такіе гожы. Курашэва Чыж. ДАБРАТА' ж. толькі адз. Дабро, спагадлівасць да людзей. Зрабі чалавеку дабрату?! Магуны Паст. Аднаму робіць дабрату. Саланое Віл. Як мая якую дабрату, то i сам аддае. Новікі Гродз. V Я яма дабраты — няма пагоды. Магуны Паст. Усе воўкі паздыхаюць ад яго дабраты. Старыя Смільгіні Воран. ДАБРАХВСУЧЫ прым. Шчодры. Дабрахвочы памяргуіцца, падзеліцца. Мярэцкія Глыб. V X to скуп, сам сабе не глуп, дабрахвочы глядзіць скупому ў вочы. Ухвала Круп. ДАБРАХО'ЧЫ прым. Тое ж, што i д а б р а х в б ч ы. ДАБРА'ЦЦА зак. 1. Дайсці, даехаць да якога-н. месца. Пакулъ я дабяруся, ты скарэй даберысся. Кураполле Паст. 2. Дасягнуць жаданага. Я дабяруся да чысцейшай работы, тады надзену [сукенку]. Кураполле Паст. ДАБРАТДЬ зак. 1. Выбраць вольны час. Не магу дабраць часу паехаць да зубнога. Ахрэмаўцы Брасл. Hi дабяру врэмя рассадзіць цвяты. Рагулішкі Даўг. 2. Падабраць, выбіраючы. Як ты даберыш яду? Саланое Віл. ДАБРО' I зб. н. 1. Агульная назва злакавых раслін. Па дабрэ скаціна ходзя. Рыбчына Віл. Егдзіў на поля, дабра даглядаў. Лісна В.-Дзв. Сушылі дабро i цапамы малацілі. Ахрэмаўцы Брасл. У дабрэ падасоцік рос. Сухата можа на дабро паўліяць. Цяпінцы Віл. Таквеле дабра ўпаліло, агонь ідзе i радом i лёхамі. Альхоўцы Лях. 2. Збожжа. Цапамы дабро малацілі, c часоў трох да дня малацілі. Ахрэмаўцы Брасл. Сабралі с поля ўсё дабро. Ёдлавічы Брасл. У свірне пароблены аруды на ўсякая дабро. Лісна В.-Дзв. Дабро давалі, магазін быў такі. Груздава Паст. Дабро валкуюць, лепшая дабро будзя. Магуны Паст. У жолап засыпалі дабра, мукі. Многа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабрахочы, дабрацца, дабітнешпы, добраны, кйігаў
15 👁
 ◀  / 729  ▶