Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ДРАМЛГВЫ прим. Дрымотны. I такі чалавек ні драмлівы, ні лянівы. Саланое Віл. ДРАМЛКУК м. Той, хто ўвесь час дрэмле. Ніяк ты ня выспісся, драмлюк тыі Асавец Віл. ДРАМНУ'ЦЬ зак. Прыдрамнуць. Драмнула троха. Кдралі Шчуч. ДРАМНЬГ гл. ДРАБНЫ' ДРАМО'ТА ж. Дрымота. Драмота напала. Падаўшчына Дзятл. ДРАМСУТКА ж. бат. Бяссмертнік. Драмоткі — суханькія сцяблінкі i суханькі цвяточак, сеюць обак маліны. Магуны Паст. ДРАМУЛІ' мн. бат. Бяссмертнікі. Драмулі мела набраўшы сёлета; растуць на сухіх мястах. Быстрыца Астр. ДРАМУ'ХА ж. Toe ж, што i д p a м 6 т a. Сягоня мяне драмуха ня берыць, a ўчора драмала. Малькуны Ігн. ДРА'НАЧКА ж. памянш. да д p а н к а I, 2. Драначкі нажом расколвалі i на комінку сушылі. Навасёлкі Свісл. ДРАНГ м. 1. Прут, прэнт. Патхват, прыкручаны да dранга. Гемзы Шальч. 2. Завала. Дрангам закладаюць дзверьцкап сын не ўлес. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. drqg шост'. ДРА'НІКІ мн. Аладкі з дранай бульбы. Дранікі пяклі. Янова Рас. Hada было дранікаў здзелаць. Лісна В.-Дзв. Пячы дранікі! Рыбчына Віл. ДРАНІТДА ж. Дранка. Драніцай крышу крылі. Беразіно Докш. Драніцай накрыта страха. Саланое Віл., Дакудава Лід. ДРА'НКА I, ДРА'НГА ж. 1. Toe ж, што i д р а н і д а. Дранку прывязі крышу крыць. Беразіно Докш. Дранкай крылі страху. Быстрыца Астр. Дранку дзяруць пакрываць стрэхі. Жылі Іўеў. Дранкай крыюць страху. Багушэвічы Бярэз. Крыют хаты дранкою. Смаляніца Пруж. Надралі дрангі накрыць хату. Кіралі Шчуч. Надзёр дранП крыць гумно. Старыя Смільгіні Воран. Дрангай накрыта крыша. Галубы Мает. 2. Лучына. Надзяры дранак ды сініх [з абалоні]! Дранку дралі i свяцілі ў хаце i ў гумне. Дзяніскавічы Ганц. Пры Польшчы дранкою светылі. Ялова Пруж. ДРА'НКА II ж. Посцілка, патыканая анучамі. Дранкі ткалі c трапак. Валынцы В.-Дзв. Посцілку завуць дранка або шарпанка. Рудня Астравітая Чэрв. ДРА7НКА III ж. Toe ж, што i д з e p ы в 6. Дранкай налівалі кішкі. Лісна В.-Дзв. ДРА'НКІ мн. Дубцы, расшчэпленыя напалавіну. У кошыку два лукі, жэбры, заплецены віткамі або дранкамі. Грыкені Вільн. ДРАНТВЕ'ЦЬ незак. Нямець, дранцвець. Рука дрантвея. Малахоўцы Бар. ДРАНЧЫ'ЦЬ, ДРЭ'НЧЫЦЬ незак. Непакоіць, балець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

драначка, дрантвець, дранчыць, дрэнчыць
13 👁
 ◀  / 729  ▶