гаць. Азяраны Раг. 3. Назаляць просьбамі. Гавораць: «Ідзі ты ўжо, не дзяўкай!» — як будзя надаядаць якой просьбай. Азяраны Раг.; параўн. літ. džiaugčioti 'адрыгваць, ікаць, нудзіць'.
ДЗЯЎПЦІ гл. ДЗЯЎБСЦІ
ДЗЯЎПСЦІ гл. ДЗЯЎБСЦІ
ДЗЯЎПСЦІСЯ гл. ДЗЯЎБСЦІСЯ
ДЗЯЎЧАТА гл. ДЗЯЎЧЫНА
ДЗЯЎЧАТКА, ДЗЕЎЧАТКА мн. Дзяўчынкі. Дзве дзяўчатка падгадавала. Старыя Смільгіні Воран. Мае дзве дзеўчатка. Паляцкішкі Воран.
ДЗЯЎЧУК ж. Дзяўчынка. Дзяўчук есці хоча, ідзі дай чаго-небудзь. Стральцы Гродз. Дзяўчук у трэці клас пашла. Паехалі ў Польску, там прастудзілі дзяўчука. Парэчча Гродз. Дзяўчук бяжыць да маткі. Дзяўчук яе. Вялікія Баяры Шчуч. Дзяўчук малая была, як вайна пачалася. Галубы Маст. О, так красівей на дзеўчука паглядзець! Пацаўшчына Дзятл. Як ужо падрослы, то дзяўчук. Баброўнікі Гарад.
ДЗЯЎЧЫНА, ДЗЕЎЧЫНА, ДЫВЧИНА ж., ДЗЕЎЧАТЫ, ДЗЯЎЧАТА мн. Дзяўчына. Дзяўчына — сталая дзеўка. Гемзы Шальч. Ужо была добра дзеўчына. Дакудава Лід. Дзеўчына як дзеўчына — яе апстаўшы парні. Старыя Смільгіні Воран. Скуль узяласа гэта дзеўчына? Мсцібава Ваўк. Як якая дзеўчына. Малахоўцы Бар. Дзеўчына ляціць. Старое Сяло Зэльв. У дзеўчыны каса доўга. Альхоўцы Лях. Яна маладая дзеўчына. Каменка Стара Сакол. Дзеўчына мая. Крынкі Крын. Хочэ тыбэ дывчиною зробытэ. Дзмітравічы Кам. Дзеўчаты тожа недалёка ад маткі атстаўшы. Ахрэмаўцы Брасл. Яго дзяўчата ходзяць у школу. У яе два хлопца і дзве дзяўчата. Альхоўка Навагр. Тры дзяўчата пры ёй. Кудзялянцы Шальч.
ДЗЯЎЧЫНЁХА ж. павел. Дзяўчынка-падлетак. Дзяўчынёха была. Кураполле Паст. Я дзяўчынёха была, не было натта дзе прыбірацца. Саланое Віл.
ДЗЯЎЧЫНЁШАЧКА ж. памянш.-ласк. да дзяўчына. Дзяўчынёшачка прыбягая і кажа: «Дзядунька памёр». Гемзы Шальч.
ДЗЯЎЧЫНЁШКА ж. памянш.-ласк. да дзяўчына. Дзяўчынёшкай была. Рыбчына Віл.
ДЗЯЎЧЫНКА, ДЗЕЎЧЫНКА ж. Тое ж, што і дзяўчук. Дзяўчынка нічога сабе, добра, не сталая, лет пятнаццаць-шаснаццаць. Гемзы Шальч. Дзяўчынка да школы пашоўшы. Стральцы Шальч. Як малая дзеўчынка пасе, то пастушка. Альхоўцы Лях.
ДЗЯХ гл. ДЗЯГ
ДЗЯХЦЯРКА гл. ДЗЯГЦЯРКА
ДЗЯЦЕЛ, ДЗЯЦЯЛЬ м. Дзяцел. Дзяцел пекны, у дупле гняздо ўе. Каўняны Гродз. Дзяцел ест птушка. Гемзы Шальч. Дзяцяль дзяўбе хвою. Кіралі Шчуч. ▽ Ніхто не ведаў, што
73 👁