Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ДЗЯТЛЕ'УКА ж. Toe ж, што i д з я т л а в і н а. Дзятлеўка — дзікая белая, клевер — розавы. Навікі Лудз. ДЗЯУБА'ЦЬ, ДЗЁУБАЦЬ, ДЗЁБАЦЬ незак. 1. Toe ж, што i д з ю б а ць 1. Куры сталі дзяўбаць зярно. Гемзы Шальч. Куры дзяўбуць гуркі. Альхоўцы Лях. Куры картофлю дзёўбаюць. Вялікія Баяры Шчуч. Дзёўп пятух цукерку. Пацаўшына Дзятл. Дзёбаюць куры агуркі. Жылі Іўеў. Куранята дзёбаюць. Жвір на шасе, куры яго дзёбаюць. Парэчча Гродз. 2. Дзяўоці, рабіць паглыбленне. Парэчча Гродз. Kaрыткі даўней дзяўбалі далатом. Ёдлавічы Брасл. Былі кіркі, ён [рабочы] стаіць i дзяўбая. Вязынка Маладз. 3. перан. Есці. Дзёбайце ягады. Парэчча Гродз. 4. перан. Лезці. Як ляжыш — мухі дзяўбаюць у вочы. Валынцы В.-Дзв. ДЗЯУБЕ'ШКА ж. перан. лаянк. Дурань. Дзяўбешка ты нецярэбленая! Тухавічы Лях. ДЗЯУБСЦГ, ДЗЯУПСЦГ, ДЗЯУБЦГ, ДЗЯУПЦІ' незак. 1. Дзяўбаць. Курыца дзяўбець зярно. Якубова Рас. 2. Біць дзюбай. Пятух дзяўбець, а гусак шчыпіцца. Груздава Паст. 3. Toe ж, што і д з я ў б а ц ь 2. Пешняю можна дзяўпці i далатом. Дзяніскавічы Ганц. * ДЗЯУБСЦГСЯ, ДЗЯУПСЦГСЯ незак. 1. Біцца дзюбай. Пятух дзяўбецца, а гусак шчыпіцца. Груздава Паст. 2. перан. экспр. Торкацца, лезці. Hi ўдзяўбіся ў балота; дзяўбецца, як сляпы. Кураполле Паст. ДЗЯУБЯ'НКА, ДЗЯУБЁНКА ж. 1. Даўбёнка. Натта ёлка добрая, абручы харошыя рабілі, дзяўбянкі. Груздава Паст. 2. Калодачны вулей. Дзяўбянка — вулей. А то яшчэ дзяўбёнкі зваліся: дрэва тоўстая зрэжыць, выдаўбая. Дзяўбёнка стаіць, як домік, зверху крышка з кары яловай. Груздава Паст. ДЗЯУГАНУ'ЦЬ зак. экспр. Сказаць недарэчнае. Можа, дачка што-небудзь дзяўганула. Бакшты Іўеў. ДЗЯ'УКАННЕ н. экспр. Балбатанне. Як штось не выходзіць, i я перажываю, а сестра кажа: «Ну, што с твайго дзяўкання?» Мсцібава Ваўк. ДЗЯ'УКАЦЬ, ДЗЯ'УГАЦЬ незак. 1. Цяўкаць (пра сабаку). Сабака дзяўкае. Новікі Гродз. 2. перан. экспр. Гаварыць недарэчнае, балбатаць. Будзе дзяўкаць без канца. Мсцібава Ваўк. Дзяўкая, а не гавора. Граўжышкі Ашм. Брэшыш усяк, так i дзяўкаяш. Крупіца Мін. Дзяўкаюць на сяле. Мярэцкія Глыб. Людзі дзяўкаюць абы-што. Ціхо, не дзяўкай ты\ Дзяніскавічы Ганц. Hi сёя ні тоя дзяўкаіць, драмуха берыць. Малькуны Ігн. Дзяўкаюць, самі не ведаюць што. Кдралі Шчуч. Дзяўкая, як сабака. Дзяўкаць, што брахаць. Малахоўцы Бар. Дзяўкаць — гэта гаварыць абы-што. Масілавічы Сл. Дзяўгае языком, сама не ведае што. Пацаўшчына Дзятл. Досыць табе дзяўгаць, як суццы. Бакшты Іўеў. Што ты на міне дзяўгаеш. Жылі Іўеў. Чаго ты ўсё дзяўгаяш? Дакудава Лід. Абы дзяў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзятлеука, дзяубаць, дзяубешка, дзяубянка, дзяугануць, дзяугаць, дзяуканне, дзяукаць, дзяўбці
14 👁
 ◀  / 729  ▶