Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
кузню пайшоў, а сусетка вазьмі ды ляпні. Камена Лаг. Стары так ляпне якоя слова. Малыя Аўцюкі Калінк. ЛЯПНЯ'К м. Тое ж, што i л я пей II. Ляпняк — што гаршке лепіць; у Нарчах робяць гаршке. Кіралі Шчуч. ЛЯ'ПСЬКА прысл. Слотна. Сягоня ляпська, снег ляпаіць дошч ідзець. Магуны Паст.; гл. л я п а III. ЛЯ'ПУШКА I ж. Бразготка. Ляпушка ляпаіць. Ракаўскія Швянч. ЛЯ'ПУШКА II ж. 1. Мокры снег. Ляпушка ляпыіць. Ракаўскія Швянч. 2. Тое ж, што i л я п а III. Ляпушка такая ўсе тры дні. Ракаўскія Швянч. ЛЯПУ'ШКА ж. Ляжанка. Там на ляпушкі сідзела, грэласъ. Мішневічы Шум. ЛЯ'ПША ж. асудж. Тое ж, што i л я п ё з а. Села, як ляпша, i сідзіць. Малькуны Ігн.; параўн. літ. lepše 'вялы чалавек, цюхцяй'. ЛЯПШУ'К м. бат. Абабак. Ляпшукоў цэлы кошык принёс. Ляпшукі ёсць у нас. Швэды Вільн. Ляпшукі ў ройсце растуць. Малькуны Ігн.; параўн. літ. lepšiŭkas тж'. ЛЯПЯТЛІ'ВЫ прим, экспр. Тое ж, што i л я п л I в ы. Ляпятлівая баба. Саланое Віл. ЛЯСАВЬГ гл. ЛЕСАВЬГ ЛЯ'САЧКА ж. памянш. да л я с к а 5. Драўляныя бароны, лук такі, па тры лясачкі i дзве абаранкі. Грыкені Вільн. ЛЯСЁНАЧКА ж. памянш. да л я с ё н к а. Лясёначку травы принёс. Рудня Астравітая Чэрв. ЛЯСЁНІПІЧА ж. павел. да л я с ё н к а. Ёўгіння лясёнішчу напакавала папараці i нанесла. Рудня Астравітая Чэрв. ЛЯСЕНКА ж. Посцілка насіць сена, траву, салому. Лясёнка с шкутамі, джгурамі, пляцёнкамі [доўгімі матузамі па рагах]. Лясёнка сена, саломы. Лясёнка — жгуры, скуты, naпрышываныя па канцах. На сабе носіш лясёнкі. Нясе лясёнку травы. Рудня Астравітая Чэрв. Добрую лясёнку саломы набраў. Рудня Чэрв. Лясёнка траву насіць. Вецярэвічы Пух. Хто ў посцілку, хто ў лясёнку связвая. Палік Барыс. Кладзі ў лясёнку i нясі. Багушэвічы Бярэз. ЛЯСГНА ж. Адно дрэва, якое расце ў лесе. Мядзвець узлес на лясіну. Вецярэвічы Пух. ЛЯСІ'СТЫ прим. Зарослы лесам. У нас места лясістая. Лісна В.-Дзв. Лясістае балота, на ім растуць дрэвы. Дварчаны Паст. ЛЯ'СКА, ЛІЕ'СКА ж. 1. Кди. Ляску ў рукі ўзяўшы, я нашла. Кураполле Паст. Цяпер ён ходзіць з ляскай, бо вельмі стары. Дварчаны Паст. Я цябе ляскай змалачу. Кдралі Шчуч. На ляску апіраецца чалавек. Асавец Віл. Ен на ляску наваліўся. Ахрэмаўцы Брасл. Вышаў з ляскай, папіраецца. Темзы Шальч. Стары чоловіек ліескою путпіраецце. Курашэва, 46. Зак. 717 72 k
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кдй, ляпятлівы, лясачка, лясісты, ліеска
13 👁
 ◀  / 729  ▶