Пацаўшчына Дзятл. Ляда была ў краснах. Старыя Трокі Трак. Лядо ў кроснах. Малахоўцы Бар. Прыстасаванне для рэзання саломы на сечку, травы і інш. Лядэй рэзалі сечку. Часткі ляды: казёл, лук, нагой патціская; жыхць-жыхць — рэжа сечку. Граўжышкі Ашм. Ляда — што сечку калісьці рэзалі, магу расказаць пра тую ляду. Мсцібава Ваўк. Лядо— сечку рэзаці. Смаляніца Пруж. Скрынка ў сячкарні, у якой рэжуць салому. Ляда пры сечкарне, ляда — гэто зелья крышыць. Крынкі Крын. З одного пучка соломы будэ штыры ляды і пув міеха сіечкі. Курашэва Чыж. Лядо — карыцічко, куды салому кладзе і разаком рэжа. Вострава Маст. Лядо ў сечкарні, солому ў лядо кладуць і рэжуць. Навадворцы Васільк. Лядо — то ў сечкарні. Верхлессе Крын. Верхняя частка церніцы. У церніцы навярху ляда. Галубы Маст. Кавальская прылада. Ляда ў кузні. Ляда жалезная, як піла. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. liódė, ням. дыял. lôd 'тж'.
ЛЯДА ж., ЛЯДО н. бат. Гарошак. Ляда — гарохава смесь, зелле, расце ў жыце. Альхоўцы Лях. Лядо — зерне такоя, як паспее — стручкі, як у гароха, у жыце расце. Стары Свержань Стаўб.
ЛЯДА прысл. Цяжка. Ой, ляда было! Галубы Маст.
ЛЯДА прыназ. Абы. Нігды добрэ нэ зробіт, усе ляда як. Ляда дэ положыт молотка і послі забудэ дэ. Ляда што скажэ, а всіе сміюцце. Ляда хто скажэ, а вуон думае, што правда. Нэ ляда с кім ожэнівсе, выбрав найхоруошчу діевчыну с ціелого сёла. Курашэва Чыж. ◊ Ляда дзень, ляда дэнь — з дня на дзень, у бліжэйшы час. Як чалавек прысмерці, то кажуць: «Ляда дзень». Мсцібава Ваўк. Ляда дэнь сподіваемосе, што прыйіедут гості з Росіеі. Курашэва Чыж.
ЛЯДАВАЦЬ незак. Падымаць бярвенні пры дапамозе вінды. Лядуюць лядаю велька дзераво на вос. Кіралі Шчуч. Лядаваць — падымаць дзераво на вос. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. польск. ladować<, ням. laden 'тж'.
ЛЯДАКА, ЛЯДАЙКО прысл. Дрэнна, кепска. Пайду пакую жорна, натта лядака мелюць. Кіралі Шчуч. Лядайко іці. Без ракі лядайко. Мажэ зрабіцца лядайко. Дзяніскавічы Ганц.
ЛЯДАКІ, ЛЯДАЙКІ, ЛЯДАІКІ прым. 1. Тое ж, што і лядачы 1. Яго лядайка ігра, ты мне пайграй. Граска дарога — лядайка. Лядайкі парос лён. Страха лядайка, працекае, трэ крыць. Дзяніскавічы Ганц. 2. Паганы, сярдзіты. Нюры — я добра, а для цябе — лядака. Лядакі — крыклівы, робіць урэд людзям. Баба лядака. Міратычы Карэл. Наша сабака лядака. Лядакі, трудна яму і раду даць, дрэнны чалавек, урэдны, злы. Малахоўцы Бар. Сабака лядакі. Хвароба лядайка. Дзяніскавічы Ганц. Біліся бабы лугаўскія. Вот лядаікі. Семежава Кап. 3. Плаксівы (пра дзіця). Маё ляда-
82 👁