Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЛЯТІР м. Нікацін. Лягір — некацін у люльца i ў муштуку. Выкалупі лягір. На зуп клалі лягір. Рыбчына Віл. ЛЯГО'ШАЙ прысл. Лягчэй. Было i лягошай мне, дзеці слухалі. Мішневічы Шум. ЛЯГУ'ХА ж. Рапуха. Кароставая лягуха ёсь. Лісна В.-Дзв. ЛЯГУ'ШКА ж. Жаба. Лягушка бальшая. Лісна В.-Дзв. Лягушка жыве ў вадзе. Азяраны Раг. ЛЯГЧЭ'Й, ЛЯКЧЭ'И, ЛЯХЧЭ'Й, ЛІКЧЭ'Й прысл. Лягчэй. Мне лягчэй несці, чым табе. Дварчаны Паст. Другі тыдзянь будзя лякчэй. Кдралі Шчуч. Душыць кашаль, але ціперыка лякчэй. Лякчэй мне, як хаджу. Новікі Гродз. Крышку перадрамала, i мне лякчэй. Мсдібава Ваўк. Памыўся, дык лякчэй стала. Вецярэвічы Пух. Я к хаджу, мне ляхчэй. Груздава Паст. Як пашмаруеш — лікчэй станя. Каўняны Гродз. ЛЯГЧЭ'ЙШЫ, ЛЯКЧЭ'ИШЫ, ЛЯХЧЭ'ЙШЫ прым. выш. Лягчэйшы. Гэты мяшок лягчэйшы за таго. Дварчаны Паст. А камлі з мятага лёну лякчэйшыя, іх аткідаюць на другі бок. Калоткі з дрэеа ляхчэйшыя, як с каменя. Солы Смарг. ЛЯ'ДА I ж. i н., ЛЯ'ДЫ мн. 1. Высечаны ўчастак лесу. Ляда выкарчоўвалі, выцяробвалі лес — ляды зваліся потым. Выцяробвалі ляду. Ухвала Круп. Ляды — чысты, высечаны ўчастак. Мішневічы Шум. Ляды — высякаюцъ лес, распахаваюць i называюць ляды, у лядах сеялі. Янова Рас. 2. перан. Непарадак. Ляда нарабіў у хаця. Мярэцкія Глыб. Ляда ў хаці. Лісна В.-Дзв. ЛЯ'ДА II ж. i н., ЛЯ'ДО н. 1. Прыстасаванне для падымання бярвенняў. Ляда — дзве дошкі пакручаны на дзіркі i два шваране: адзін ніжы, другі вышы; ест такі крук, патціскае то на гэты, то на гэты i падымае хвою ўгору. Кіралі Шчуч. Ляда — падважваць на вое дзерава. Калісь адзін чалавек мох злажыцъ дзерава лядаю на вое. Вялікія Баяры Шчуч. Ляда — падымацъ дзерава. Дакудава Лід. Дошкі збітыя i ў дошках дзіркі пакручаны, i ў дзве дзіркі шварані жалезныя ўсаджаны — параменьваюць з дзіркі ў дзірку i падымаюць — гэта ляда. Галубы Мает. Ляда — падымаць дзерава, любую дзеравіну паложа. Альхоўцы Лях. Браўно класці бяруць ляду. Тухавічы Лях. Тая ляда — грузіць дзераво на вос. Дзяніскавічы Ганц. Ляда — паднімаць бярвенні. Нізок Уздз. Лядыю дэрыво пуднымалы. Сіманавічы Драг. Лядо — падымацъ дзераво, залезны дзяржак, дліны, i вагаяш. Малахоўцы Бар. 2. Набіліцы ў кроснах. У краснах ест ляда. Зрабіў набіліцы на лядзе. Вялікія Баяры Шчуч. Ляда— ёю прыбіваяш палатно. Галубы Мает. У варстаце — ляда, a ў краснах — набіліцы. Дакудава Лід. У варстаці ляда. Набіліцы чапляюць на стацівы, a ў варстаці ляда. Міратычы Карэл. Ляда такая была, укладалася туды берда. Дзераўное Стаўб. Бёрда ўкладаецца ў ляда. Яна, ляда, у кроснах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лякчэи, лякчэишы
9 👁
 ◀  / 729  ▶