ЛЮДАЕДЛІВЫ, ЛЮДАЕЖЛІВЫ прым. Пераборлівы ў ядзе. Людаедлівы ні хоча нічого есці. Тухавічы Лях. Людаежлівая карова слабо есць, слабо ў полі ходзіць, да зімы плахая. Мсцібава Ваўк. ЛЮДЗІ, ЛЮДЭ толькі мн. 1. Людзі. Два людзі прыехаўшы. Паляцкішкі Воран. Ёсць такія людзі. Кураполле Паст. Людзей сабралася столькі многа, што не прадыхнуць. Дварчаны Паст. Прадавалі людзём мёд. Саланое Віл. Такіх людзей я не відзяла. Такіх людзей у свеце многа. Ахрэмаўцы Брасл. Там людзей ня ходзіць. Ёдлавічы Брасл. Я ўсё ўрэмя пры людзях. Там людзі акуратныя жывуць. Парэчча Гродз. Можна пры сваіх людзях і быць. Лісна В.-Дзв. З людзіма ладнымі сяджу. Стральцы Шальч. У нас людзей поўна хата. Ёсць людзей і добрых. Рагулішкі Даўг. Людзям шыла. Солы Смарг. Людзі ўжо даўно жнуць. Вецярэвічы Пух. С тэма людьмэма. Трэба і людём датэ. Ох, було много людэй; даты, гэтым людюм; дывлюся на людэй; я ходэв з гэтымы людьмы. Людэ звыле, сказале, шо ны твоя дытэна. Дзмітравічы Кам. 2. устар. Сяляне, рамеснікі, рабочыя. Цыганы і людзі ездзілі. Грыкені Вільн. Там булэ і людэ і панэ. Радастаў Драг. Я думала, тут людэ жывуть, аж тут студенты. г. Пінск. ∇ Ёсць людзі: чы быць, чы не быць, чы жыць, чы не жыць. Саланое Віл. Праз людзі — у людзі, а праз анелі — у небе. Парэчча Гродз. Ак жнуць — і бабы, людзі. Дзяніскавічы Ганц. З людзьмі жывеш — не прападзеш. Кузьмічы Люб. Чырыз гору да в долыну, в Сымоновыч ны загыну, в Сымоновыч добры людэ, добрэ було, добрэ будэ. Сіманавічы Драг. ЛЮДЗІНА, ЛЮДЫНА ж. Чалавек. Адышлася людзіна, а грошы дасталі. Ракаўскія Швянч. Старая людзіна, яна вам патскажа ў Лайпушках. Яна ад сэрца людзіна. Малькуны Ігн. Одна ты людзіна. Смаляніца Пруж. А дзе наша людзіна? Усе разышліся, адна людзіна асталася. Ёдлавічы Брасл. Богушыка — людзіна спраўная. Такая людзіна памятная. Яна подлая людзіна. Магуны Паст. Удалая людзіна. Снягяны Смарг. Яна не старэйшая за гэту людзіну. Яна не старэйшая за тую людзіну. Старая людзіна, а гаворыць не к толку. Кураполле Паст. Ніна — добра людына. Дзмітравічы Кам. З гэтыі дытыны выростэ людына. Воно хоч шэ в колысцы лыжыть, але сёромно людына. Сіманавічы Драг.; параўн. укр. людина 'тж'. ЛЮДЗІНКА ж. памянш.-ласк. да л ю д з і н а. А мая ты людзінка, што гаварыць?! Груздава Паст. Стаіць бапка, як карчок, і пытайіць: «Аткуль гэта людзінка?» Кураполле Паст. ЛЮДЗІСКА, ЛЮДЫСКА мн. павел. да л ю д з і. Людзі, есць і людзіска. Гемзы Шальч. А вочараць, а людзіска там! Альба Нясв. Там булы такыі врэдны, нычогы [дрэнныя] людыска. Сіманавічы Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁