як ягадца у леся. Саланое Віл. Любылысь, кохалысь, пропала любое, розрізалы сэрцэ, ны канула кров. Сіманавічы Драг. ЛЮБГЦЬ, ЛЮБІ'Ц, ЛЮБГЦІ, ЛЮБЬГТЫ незак. 1. Любіць. Пчолы сільна ёлку любяць, а калі сасновая рамка, то кап настаяшча гніль была. Груздава Паст. Пчолы любяць елку i крушыну. Рыбчына Віл. ё н любя мясноя. Лісна В.-Дзв. Муш любя выпіць. Я люблю гаварыць. Гемзы Шальч. А я любіла рыбную поліўку. Рагулішкі Даўг. Люблю кісялю, трэбо зварыць. Ракаўскія Швянч. На чом ветэ любітэ ездзіці? Смаляніда Пруж. 2. Кахаць. Яна любіла таго хлопца i ён яе любіў. Дварчаны Паст. Ён любячы яе браў, ён яе любіў. Альхоўка Навагр. Яна так свайго папу любя. Солы Смарг. Ён не любіц мяне. Парэчча Гродз. Як я ёго буду любіці. Смаляніца Пруж. Воны любылы одна одного. Сіманавічы Драг. 3. Патрабаваць адпаведных прыродных умоў. Гарох любіць еліну, на гліне добра расце. Мсцібава Ваўк. 4. Медь асаблівасць, уласцівасць. Шэрсць любіць ссувацца. Магуны Паст-V ё н любіць, як сабака палку. Саланое Віл. Кап цябе бох любіўі Лісна В.-Дзв. У городы капустыця, ныгодного качана; yci дывкы хлопцюв люблеть, а я шэно почала. Сіманавічы Драг. ЛЮБГЦЯЛЬ м. Аматар. Любіцяль добра паесці. Лісна В.-Дзв.; параўн. руск. любитель тж'. ЛЮБЛГВЫ, ЛЮБО'ВЫ гл. ЛЮБІ'ВЫ ЛЮБО'СЦЬ, ЛЮБО'СЬ ж. 1. Каханне. Любосць была ў іх. По любосці яна сохнець. Саланое Віл. Я i слухаць не хачу, што ета любось. Вецярэвічы Пух. 2. Ласкавасдь. Не люблю я гэтай любосці. Вецярэвічы Пух. ЛЮБО'УНЬІ прым. Які мае адносіны да кахання. Любоўныя ж песні ў яе ёсь. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЛЮБО'ШЧЫ, ЛЮБОШЧІ' толькі мн. Каханне, мілаванне. 3 любошчаў дзіця зрабілі. Альхоўцы Лях. Любошчі нывырныі. Дзмітравічы KaM.V Коб ны ты, коб ны ты, коб ны Т60І любошчі, ны стояв бы мый конычок всю нычыньку на дошчі. Сіманавічы Драг. ЛЮ'БЫ прым. Мілы, каханы. Цяпер палюбюцца i жэняцua — ні глядзяць, ці багатая, а бяруць, абы любая. Дзягілі Мядз. ЛЮБЫ' прым. Усякі. Пчолка садзіцца на любы цвет. Ахрэмаўцы Брасл. ЛЮБЫ'ВЬШ гл. ЛЮБГВЫ ЛЮБЫ'ТЫ гл. ЛЮБІ'ЦЬ ЛЮБЫ'ТЫСЬ гл. ЛЮБІ'ЦЦА ЛЮ'БЯ н. Нятлустае мяса. Квашаніна робіцца з вушкаў, ношкаў, i якога любя прыбаўляіцца. Солы Смарг. ЛЮД зб. м. Народ, людзі. Hi ведаю: чы гэта быў крапчэйшы люд. Саланое Віл
Дадатковыя словы
любовы, любоуньі, любошчы, любывьш, любыты, любытысь, любівы, любіцца
5 👁