Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ну, кару. Лупілі бярэзнік. Бакшты Іўеў. Лупяць парану картоплю, яблыка, яйцо, гурок. Вострава Мает. Лупець картошкі, а то астыня. Мсцібава Ваўк. Лупіш булъбу сідзя. Лісна В.-Дзв. Трэ картоплю лупіць, знімаць лупіну. Лупіць гарбузікі. Налупі дзіцяці гарбузікаў! Дзяніскавічы Ганц. Лупілі бульбу. Дзёрнавічы В.-Дзв. Лупіць бульбу сырую i варанаю. Чычалі Швянч. Добры нож лупіць бульбу. Будзя табе бульбу лупіць! Азяраны Раг. Буду лупіць картоплі. Малыя Аўцюкі Калінк. Сырыі картоплі обрізуваты, a вароны чы пычоны лупыты. Сіманавічы Драг. 2. Знімаць скуру з забітай жывёліны. Лупіць барана — шкуру здымаць. Дзяніскавічы Ганц. Зарізав барана, буду лупыты. Сіманавічы Драг.; naраўн. літ. tŭpti тж'. ЛУПІ'ЦЬ II, ЛУПІ'ТІ, ЛУПЫ'ТЫ незак. экспр. 1. Лупцаваць. ён гатоў палкай лупіць — толькі плачу. Па твару будзе мяне лупіць. Саланое Віл. Гумай лупя яе. Солы Смарг. Лупів ёго. Курашэва Чыж. Зловыв злодыя, дай лупыть ёго. Сіманавічы Драг. 2. Моцна стукаць. Ён лупіў дзвярэй. Старыя Смільгіні Воран. 3. Вырываць. Ідзеш i лупіш. Старыя Смільгіні Воран. 4. Разрываць на часткі. Гэта так машына лупіць — рве бялізну ў час мыцця. Азяраны Раг. 5. Моцна ,ліць (пра дождж). Дождж лупіць добры. Беняконі Воран. 6. Многа i прагна піць. Лупіць гарэлку ўсё ўрэмя. Дзёрнавічы В.-Дзв. 0 Остатню скуору лупіті — забіраць апошняе. Курашэва Чыж.; параўн. літ. lŭpti 'лупцаваць; моцна ліць; прагна піць', ožius lŭpti вырываць'. ЛУ'ПКА I гл. ЛУ'БКА ЛУ'ПКА II ж. памянш. да л у п а I. У дзеўкі харошая лупка. Гемзы Шальч. ЛУПЛЁНКІ мн. Аблупленая кара. Луплёнкі лупілі — кару лупілі. Кураполле Паст. ЛУПЛЯКЕ' мн. Toe ж, што i л у п ё н i к i. Лупляке адварваюць, хто як здумае, марынуюць. Пацаўшчына Дзятл. ЛУ'ПЛЯНЫ дзеепрым. Абчышчаны (пра бульбу). Скробаны картохлі ліепшы, як лупляны. Курашэва Чыж. ЛУПНУЧЩА зак. Ударыцца, стукнуцца. Лупнулася ў ходнік, ступіла нагамі. Граўжышкі Ашм. ЛУПНУ'ЦЬ, ЛУ'ПНУТЫ зак. Маргнуць, s лыпнуць. Beŭкамі не лупні. Малыя Аўцюкі Калінк. Стыдно стало, то лупку e гочыма дай потов. Будыла, то оно лупнув гочыма, а ны прочнувсь. Сіманавічы Драг. Одын раз лупнув, моргнув. Ciманавічы Драг. ЛУПО'НЫ мн. Суквецце сланечніку. Шчотка слонэчніку, лупоны слонэчніку. Міратычы Карэл. ЛУ'ПОТЭНЬ м. Лупцоўка. Такого лупотня справіў, што будэ доўго помэтаті. Курашэва Чыж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лубка, лупнуты, лупнуць, лупотэнь, моцна,ліць
5 👁
 ◀  / 729  ▶