Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
там лугавая трава. Альхоўцы Лях. У лузе дрыгва. У лузе багато вады. Гэты лух не пераходзіла нішто — вада, грась вялікая. Лух— две вада стаіць; лух неграскі, як высахне, каровы ходзяць па ём. Дзяніскавічы Ганц. Лух, лужок — забалочаны сенакос пры балоці, там была вада, расла балацяная трава. Лух— ета пожня такая называецца къля рэчкі. Лядзінкі Віцеб. У лузе каровы ходзяць. Крынкі Крын. Каля рэк лугі, дзе вада разліваіцца вясенняй павоткай. Лух — урочышча, там ёсць пожня, лух i кругом балота. Мярэцкія Глыб. Пожня — маленькая, каля пахаты, а лух — балыиы, лугі каля ракі, іх дзялілі палосамі. Янова Рас. Лух — дзе вада бывая i трава расце. Гэты гот невядома які лух — высах. Дзе даліна, вада стаіць, то луга. Вялікія Баяры Шчуч. У лесі луга бываюць мокрыя. Бакшты Іўеў. Луге—балото такое, вада там, сітнік расце-. Парэчча Гродз. Каровы ходзяць па лугах. Чычалі Швянч. Лятась па лугох много вадэ стаіць. Яцаўляны Сідр. 2. Забалочанае месца, парослае хмызняком i дрэвамі. Лух — граскі, у лузе расце альха ўсока. Кузьмічы Люб. Бярозавы лух у лесе — там бяроза расце; гарэхавы лух, баравы лух у лесе — там косяць І вада пасярэдзіне. Міратычы Карэл. Лух е ў лесе, там альха расце ў лузе, вады много вясной i восянью. Па лугох расла смародзіна, ці япручнік. Як бор, лес — так лух; лес — галешыны, лух — ніскае места. Дзяніскавічы Ганц. I на полі есь лух; дзе вада, алешнік, там лух. Міратычы Карэл. 3. Невялікі вадаём, які часам перасыхае летам. Луг глыбокі буў. Кузьмічы Люб. Ехалі купацца ў лух; у лузі вада цёпла, мяка, мылка. Навасёлкі Свісл. Лух — дзе всфа стаіць; лух неграскі, як высахне,!то зелье на ём не расце. Скідаль Гродз. Лух як высахня, то зелье не нарасце — як высахне, хоць ты качайся. Дзяніскавічы Ганц. У лузі вады много. Каля луга каровы ходзяць. Баброўнікі Гарад. По лузі качкі плавают: Курашэва Чыж.V Калі Школа высушыць берагі, то Пятрок замочыць луге — калі ў маі не будзе дажджоў, то ў час сенакосу будуць ісці вялікія дажджы. Вецярэвічы Пух. Вовка в плуг, а вын в луг. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. lug 'стаячая вада', літ. lŭgas, liŭgas 'лужына; багністае месца; невялікае возера; балота, якое зарастае асакой, дзе летам не высыхае вада'. ЛУГ II, ЛУХ м. Луг, шчолак. Луг зробімо, ён мылкі. Старый Смільгіні Воран. Лугам мылі. Галоўні Воран. У лузе паварыла бялізну i залью вадою. Лух робяць, мочаць — i на сонца. Паляцкішкі Воран. Я нарабіла лугу — мылі голаву. Бакшты Іўеў. Зробіш лух i як вымыяш бялізну. Аловы мылі лугам. Быстрыца Астр. Лух — вада ic попялам. Жодзішкі Смарг. Сыпіць попел i кажуць лух; лугу нарабыа. Груздава Паст. Варам залівалі попел i лугу наробіш. Лух рабілі: надзежнік пасцеліш, попелу насыпіш, ліеш гарачую ваду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўсбка
6 👁
 ◀  / 729  ▶