ЛО'КНУЦЬ зак. Хлёбнуць. Я локнула стограмоўку. Асавец Віл.; параўн. руск. лакнуть тж'.
ЛО'КШЫНЫ мн. кулін. 1. Локшыны. Зварыла локшыны, сама раблю. Старыя Смільгіні Воран. Локшыны нада зрабіць. Ракаўскія Швянч. То наліваті локшыны? Азарычы Пін, Локшыны накачаім з прастой мукі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Макароны. Локшыны прыварыш. Старыя Смільгіні Воран, Локшыны з макарон. Масілавічы Сл. Макароны звуць локшынамі. Міратычы Карэл. Локшыны зварыла. Лука Нараўк. Локшыны можна йіесті окрашаны або з молоком. Курашэва Чыж.
ЛОМ м. 1. Тое ж, што i л а ў ж 1. Кладзі сукі ў лом. Дварчаны Паст. Сёлята ніхто лому ні паліў. Груздава Паст, Лом спальваем у лесе. Беразіно Докш. Лом — куча галля. Дакудава Лід. Лом папалілі ў лесе. Лом у лесе запалілі. Пацаўшчына Дзятл. Лом — куча галля ў лесе, лоўж. Сабіраюць галё ў ламы i паляць. Альхоўцы Лях. Лом — груда сучча. Старыя Трокі Трак. Галлё нада злажыць у лом, а ламы паляць. Рыбчына Віл. Ламоў нанасілі бацяны. Жодзішкі Смарг. Каля кустоў ламоў ёсь. Граўжышкі Ашм. Будзім ламы паліць. Навасёлкі Свісл. Насеклі ламоў у печку. Солы Смарг. Ламы паляць. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Вогнішча. Лом раскладалі i бульбу пяклі — раскладалі агонь i ў ломе бульбу пяклі. Магуны Паст. Распалі лом, хоць трошкі пагрэемся. Нясіце ў лом таўсцейшыя сукі, бульбу будзем пячы. Распалілі б ужо лом ці што, а то дошч ідзе, холадна. Пашлі лом pacпалім. Распалілі лом. Кідай ламачча ў лом. Дварчаны Паст.УПошлы дывкы no горіхы, наламалы лому, которая впадэ в танці, то пыйдэ додому. Сіманавічы Драг.
ЛОМА'ЧЧЭ гл.
ЛАМА'ЧЧАЛОМБ, ЛОМП гл.
ЛАМБУ'КЛО'МКІ мн. Складкі. Як качаеш трупку палатна, глядзіш, кап ломкаў не было, ты добра дзяржы. Рагулішкі Даўг.
ЛО'НАЧКА ж. памянш. да л 6 н к а. Лоначку скасіў i сена прывёс. Рагулішкі Даўг.
ЛО'НІ прысл. Летась, у мінулым годзе. Шчэ лоні ён прыяжджаў. Лука Нараўк. Лоні была лепша пагода. Баброўнікі Гарад. Добрэ нэ помэтаю, чы то було лоні, чы позалоні. Курашэва Чыж.; параўн. польск. łoński леташні'.
ЛО'НКА ж. Луг, лугавая сенажаць. Лонка — дзе косяць. Кемялішкі Астр. Лонка — як дзе канаўкай прыкідаецца пожня із вадзічкай. Кураполле Паст. Скасілі сваю лонку. Беняконі Воран. У лесе, дзе лонка, можна пазёмкі збіраць. Kiралі Шчуч. Лонка ні кошана. Лонка сенажаці — участак нібальшы; гэто польскае слова. Дакудава Лід. Каровы пасуцца на лонцы. Каўняны Гродз. Лонка мурожная. Сцешка была пратаптана па лонкі. Ёдлавічы Брасл. Роў асушыў
Дадатковыя словы
ламбук, локнуць, ломаччэ, ломкі, лоначка
15 👁