ЛАТАКОМ у знач. прысл. 1. У выглядзе жалабка. Збівалі доскі латаком. Кураполле Паст. 2. Струменем. З яго латаком цячэ вада. Граўжышкі Ашм. ЛАТАТЫ гл. ДАВАЦЬ. ЛАТАЦЕНЁ н. Тое ж, што і л а п ў х 3. Латаценё расце на мокрых месцах. Старое Сяло Зэльв.; параўн. укр. л а т а т т я (Грынч., II, 347) 'тж'. ЛАТАЦЬ, ЛАТАТЫ, ЛАТАТЭ незак. 1. Латаць. Трэба латаць адзення. Кемялішкі Астр. Вось трэба штаны латаць. Праз увесь вечар латала штаны. Дварчаны Паст. Латаюць штаны. Ахрэмаўцы Брасл. Вічарамі сядзіш і латаяш, латалі штаны. Індра Красл. Мо ты латала? Кузьмічы Люб. Лататыму ганавыці, бо дэсь попрорывав. Сіманавічы Драг. Латкою латают. Буду лататэ. Дзмітравічы Кам. 2. Рамантаваць страху. Буду страху латаць, каб не цякла. Дварчаны Паст. ЛАТАЧ ж. Тое ж, што і л а п ў х 3. Латачы — жоўтым квітня, як толькі з зімы. Старыя Смільгіні Воран. ЛАТАЧКА ж. памянш. да л а т к а I, 1. Латачкі — недарэзкі, кусочкі матэрыялу, астаткі. Ператрусіць усе латачкі. Малыя Аўцюкі Калінк. ЛАТАЧКІ мн. памянш. Плямы іншай афарбоўкі жывёліны. Ласіца ў латачкі: чорная і белая. Вязынка Маладз. ЛАТАЧОК, ЛАТАШОК м. 1. памянш. да л а т а к 1. Мярэцкія Глыб. Латачок робяць сабіраць дажджавую ваду. Магуны Паст. Трэба зрабіць латачок, прасвідраваць у клёне дзюрку і загнаць латачок; з латачка цячэ сок у пасуду. Гемзы Шальч. Латачок — дошчачка, па якой сцякая сок з дрэва. Данілавічы Дзярж. Патстаўляюць латачок пад капеж. Рудня Астравітая Чэрв. Латачкі падвешувалі для сцёку вады. Азяраны Раг. Падсек бярозу, трэба пакласці латашок, сок будзе бегчы. Мачаск Бярэз. 2. Жалабок у арфе. Латачок у арфе. Рудня Астравітая Чэрв. ЛАТАШНІК м. Тое ж, што і л а п ў х 3. Латашнік — на кветкі па поплаве яго рвалі, бо першы зацвітаў, і кураслеп зацвітаў, кветкі жоўтыя, а лісты круглыя, ён першы зацвітае на поплаве вясной, як карова галонна, то грызане і латашнік. Дзяніскавічы Ганц. ЛАТАШЫЦЦА незак. 1. Таптацца, аблюбоўваць месца. Пятух латошыцца на тым месцы, гняздо робіць. Бакшты Іўеў. 2. перан. Старацца, клапаціцца. Латашылася, кап зарабіць. Латошыца — то б'ецца, стараецца. Ракаўскія Швянч. ЛАТАШЫЦЬ, ЛАТАЖЫЦЬ незак. экспр. 1. Рваць. Налаташыў цвятоў і яблыкі латошыць, страсець. Кураполле Паст. Убіўся ў сат і латашыў яблыкі. Альхоўка Навагр. Улезла ў сат і яблыкі латошыць і латошыць. Вецярэвічы Пух. Думаем ісці латашыць яблыкі. Крынкі Крын. 2. Красці, грабіць. Латашыў — скоро браў, краў. Альхоўка Навагр. Быва-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁