Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
касы. Масілавічы Сл. Лапатуху набіў— зазубіў касу. Гайна Лаг. Лапатуху ўвагнаў у касе. Номікі Бабіц. ЛАПАТУ'ХА II ж. Балбатуха. Яна такая лапатуха, як i я. Парэчча Гродз. ЛАПАТУ'ШКА ж. памянш.-ласк. да л а п а т ў х а II. Лапатушка та лепей, як балтун. Баброўнікі Гарад. ЛАПА'ТЫЙ прым. Шыракалісты. Хорошэ лапатэ жэто. Дзмітравічы Кам. ЛАПАЦЕ'НКА ж. Планка з адтулінай, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна. Лапаценка ў жорнах. Старыя СмільгІні Воран. ЛАПАЦЕ'НЬ м. 1. Toe ж, што i л а п а ц ё н к а. Лапацень у жорнах. Мярэдкія Глыб. Лапацень у жарнах. Янова Рас. 2. перан. Балбатун. Ах ты, лапацень! Рыбчына Віл. ЛАПА'ЦІШЧА н. Драўляная ручка ў рыдлёўцы. Зламала лапацішча, нада новае дзелаць. Лапацішча паламалася. Мішневічы Шум. ЛА'ПАЦЬ м., ЛА'ПЦІ мн. Лапаць (від абутку). Лапці плялі. Рыбчына Віл. Усе лапці насілі. Саланое Віл. Мой бацька ў дзяцінстве насіў лапці. Дварчаны Паст. Лапці с аборак. Мярэцкія Глыб. Лапці сплецены із ліпы i патшыты альбо скураю, альбо халстом, із дліннымі аборкамі, каторыя закручваліся да калена. Альхоўка Навагр. Лапці з лыку плялі. Едлавічы Брасл. 3 лыкаў лапці. Швэды Вільн. Ліповыя лапці. Грыкені Вільн. Лапці дзелалі з лыкі ліповай i зацягівалі аборы; анучы, трапкі накруцяць аборкамі, сав'юць ногі, i так хадзілі. Рагулішкі Даўг. Лапці — троха шліхатней сказаць, a пасталы — па-даўнейшаму. Парэчча Гродз. У лапцёх хадзілі. Дзёрнавічы В.-Дзв.V Лапці мае — чатыры аборкі, хачу — дома заначую, хачу — у Ягоркі. Валынцы В.-Дзв. ЛАПА'ЦЬ незак. 1. Лавіць. Хадзіў рыбу лапаць. Лапаюць рыбу. Вялікія Баяры Шчуч. Кошка лапае мышэй, шчуроў. Лука Нараўк. Натта мой папа любіў лапаць рыбу. Лёт прарубалі i будзя рыбу лапаць. Старыя Смільгіні Воран. Лапай ты гэту карову. Паляцкішкі Воран. Лапалі ліса, той ліс паабдзіраў, ні зналі, што шалёны. Жылі Іўеў. Будзя лапаць рыбу. У бухця рыбу лапаў. Лапаць курыцу трэба. Бьютрыца Астр. Карову лапалі на полі. Венцір, што рыбу лапаць. Kipaлі Шчуч. Кот лапая мыш, злапаў мыш. Там саджалка, туды хадзілі рыбу лапаць. Хадзіў рыбу лапаць, цэлу балею налапая. Вострава Мает. Бацян жабы лапая. Кудзялянцы Шальч. Хадзілі ракі лапаць. Ржа была, рыбу лапалі. Старыя Трокі Трак. Цялёнка лапалі-лапалі i не злапалі. Тут лапаюць рыбу. Парэчча Гродз. Рыбу лапаюць. Сакаляны Сакол., Крынкі Крын., Воўкуш Ліпск. 2. Аграбаць пчаліны рой. Борці былі ў лясу, на лазівах лапаць пшчол лазілі. Старыя Трокі Трак. 3. Хапаць, мацаць. Валасы лапаў. За твар лапаю. Альхоўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лапатый, савюць
3 👁
 ◀  / 729  ▶