Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
мака i чысцёха, мяліца ламака ломе лён, яна выдзеўбана. Латыгаль Віл. ЛАМА'НА прысл. На мясцовай гаворцы. Можна красіва i ламана сказаць. Судэрва Вільн. ЛАМА'НКА ж. Від паляўнічай стрэльбы. Узяў ламанку i пашоў у лес. Жылі Іўеў. ЛАМА'НЦЫ мн. Тое ж, што i л а з а н к а 1. Ламанцы рабілі з мукі; туды соды, сады, раскачал на лішачкі i пячэ на скварадзе. Як спяклі ламанцы, елі з макам, намочаным i падсалоджаным. Стральцы Гродз. Пякуць ламанцы на куцю перад ражджаством: вада i мука, раскачваюць тоненька, печ паліцца, на скавараду, здымаюць, крышаць, мелюць мак, засалодзяцъ i абліваюць скрышанае, i ядуць. Пацаўшчына Дзятл. Ламанцы тоненькія; на куццю перат раждзяством пякуць. Дакудава Лід. Напякла ламанцоў: мука, сода, вада, i пякуць на бляхах, ядуць з малаком. Ламанцы пякуць: цвета размяшаў натуга, замясіў гэта цвета, раскачаў, як макароны, потым шклянкаю нарэзаў, на сквараду, абліваюць жырам i паставяць у печ — называюць ламанцы. Кіралі Шчуч. Ламанцы рабілі з вады i мукі: раскачаяш тонянькія, градачкі вілкаю наробіш; елі з таўчоным намочаным макам. Малахоўцы Бар. ЛАМА'НЫ прым. У выразе: Ламаны язык — мясцовая гаворка. Бульба — калі ламаным языком сказаць. Відаўцішкі Вілыі. ЛАМАТА' 1. зб. ж. Ламачча. Ламаты поўно, як дрова ці яблына апцярэблена. Міратычы Карэл. Ламата — дробныя палачкі. Старое Сяло Зэльв. Ламата ў кучы ляжыць. Парэчча Гродз. 2. м. i ж. перан. Няўмелы чалавек. Ламата ты! Рыбчына Віл. Hy i ламата якая! Стральцы Гродз. 3. У выразе: Есці ламату — есці ўсё, што папала. Маладыя был!, так ламату елі. Масілавічы Сл. ЛАМА'ЦЬ I, ЛАМА'ЦІ незак. 1. Ламаць што-н. Ен ужо ламаў нагу ў тым годзе, а цяпер зноў паламаўшы нагу. Беняконі Воран. 2. Церці лён, каноплі. Каноплі ламалі. Рыбчына Віл. Мяліца-ламака ломе лён. Латыгаль Віл. 3. flepariнаць i надломліваць салому ў снопе каля перавясла. Шапку [верхні сноп у малой укладцы снапоў] будзяш ламаці i накрываці дзесятак. Парэчча Гродз. ЛАМА'ЦЬ II незак. Араць цаліну. Цальнік ломяць i ў загон гаруць. Рагалоўка Ліпск. ЛАМА'ЧКА ж. с.-г. Прылада для перацірання канапель, льну. У ламаццы ламаюць каноплі, лён. Будземо ў ламаццы ламаць лён. Ламачка болыиу часць на каноплі. Дзесь у мяне стаіць ламачка i перацірачка. Баброўнікі Гарад. ЛАМА'ЧЧА, ЛАМА'ЧО, ЛАМАЧЧО', ЛОМА'ЧЧЭ зб. н. 1. Тое ж, што i л а м ат а I. Спал! гэта ламачча! Дварчаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ламанка, ламачо, ломаччэ
7 👁
 ◀  / 729  ▶