юць мёдам. Саланое Віл. Ладзьбіны—калі падглядаюць пчол i частуюць. Малыя Аўцюкі Калінк. Цзісь лазьбіны, мёт выбіраюць. Жылі Іўеў. Будзем лазьбіны рабіць. Пойдзем на лазьбіны. Граўжышкі Ашм. Лазьбіны—мёт прыхадзіця есць. Быстрыца Астр. Лазьбіны — калі мёт абіраюць; хто хоча, ідзе на лазьбіны мёду паспытаць. Солы Смарг. На аспажу падбіраяць пчол, тады лазьбіны. Падборка мёду — называюць лацьбіны. Груздава Паст. ЛА'ДКА гл. ЛА'ТКА II ЛА'ДНА, ЛА'ДНО прысл. 1. Добра, хораша. Ідзі ты, дзядзька, трэба, кап yce жылі ладна. Лісна В.-Дзв. Салавейчык ладна спявае. Кудзялянцы Шальч. C коровыю шось ны ладно, мусыть, хвора. Сіманавічы Драг. 2. Многа. Кап я была дужэйшая, мне гадоў ладна. Груздава Паст. Соды ладна ўсыпала. Багушэвічы Бярэз. 3. Даўно. Я ўжо ладна прышоўшы с поля. Селішчы Ашм. ЛА'ДНАГА прысл. 1. Доўгі час. Яна ладнага тут жыла, гадоў пяць. Кдралі Шчуч. Вы ўжо ладнага жывяце ў нас? Азяраны Раг. 2. Тое ж, што i л а д н а 2. Ты ўжо ладнага выжнула [зжала], а я спраквали, не стараюся. Ладнага пабралі ў армію. Ладнага нас сабралася. Азяраны Раг. ЛА'ДНАСЦЬ ж. Акуратнасць, прыгажосць. На ладнасцъ — ладны быў хлопец. Кудзялянцы Шальч. ЛА'ДНЕ, ЛА'ДНЯ прысл. 1. Прыгожа. Дзеўкі буракамі ружаваліся, І лад не было. Старыя Трокі Трак. Так ладне ў хаце было. Ен ладне танцуе. Паляцкішкі Воран. Ладне косы ўплецены. Стральцы Шальч. Юра ладне спявае. Дварчаны Паст. Скручвалі ладне кудзелю. Грыкені Вільн. Ладны хлопяц i ладня спяваў. Гемзы Шальч. 2. Добра. Мая мама ладне прала. Цяпер жыве ладне. У кажусе рукаво ладне ўстаўлена. Паляцкішкі Воран. У яго так ладня выходзіць. Жылі Іўеў. 3. Акуратна. У мяне ладня было ў хаце. Кудзялянцы Шальч. 4. Прыемна. Як згодня жыюць, то ладня паглядзець. Кудзялянцы Шальч. 5. Тое ж, што i л а д н а 2. Ужо ладне гадоў хадзілі спісываць песняў. Як ладне гною паложым, у нас такія яблыкі рыпштэйны! Крэва Смарг. Прадукцыі ладне прыняслі. Ністанішкі Смарг. Палучала ладне грошы. Жыдзевічы Іўеў. Яна ладне заняўшы лёну. Жылі Іўеў. Ладне гадоў яму. Бакшты Іўеў. Яму месяцаў ладне, але яно марнае было. Граўжышкі Ашм. 1х ладне перабілі. Сала ладне даў. Лісна В.-Дзв. Ладня яго пасеялі. Азаркі-Пудавінка Мядз. 6. Далёка. Пограп ладне ад хаты. Крэва Смарг. 7. Доўга. Яно там ладне стаяла. Дварчаны Паст. ЛАДНЕ'Й прысл. Прыгажэй. Трохі лепей, ладней адзенься. Грыкені Вільн. Кажуць: матка i мама, мама — ладней казаць. Паляцкішкі Воран
Дадатковыя словы
ладка, ладнасць, латка, спраквалй
3 👁