Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
цы Брасл. Мушчынам кятурку ўшывалі ў штаны. Кятурка ў штанах рвецца, порыцца. Кураполле Паст. У штанах кятурка парвалася. Штаны ў кятурцы парваліся. Мярэцкія Глыб. 2. Toe ж, што i к л i н 5. Нада клінок у кятурку ўставіць. Валынцы В.-Дзв. 3. Шырынка. Кятурка — прарэха ў штанах. Ракаўскія Швянч. Кятурка—разрэз у штанах. Рагулішкі Даўг. Кятурка рашпіліўшыся ў п'янага. Едлавічы Брасл. «Зашпілі кятурку!» — так казалі даўней. Таўкачок матка ўшыіць у штаны, так зашпілялі, i добра было. Валынцы В.-Дзв. Кятурку ні зашпіліў. Граўжышкі Ашм. Закрый сваю кятурку! Темзы Шальч., Чычалі Швянч., Быстрыца Астр. V Ты ўжо, як кятурка старога дзеда! — кажуць на неакуратнага чалавека. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. ketŭrka шырынка'. КЯ'УКАЦЬ незак. Мяўкаць. Котка кяўкаіць. Слухай, як котка кяўкаіць! Кураполле Паст. Некі кот кяўкаіць. Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. kiaukčioti 'гучна крычаць, тонкім голасам крычаць'. КЯ'УКНУЦЬ зак. экспр. Падаць голас, абазвацца. Як даўся аб камінь — i ні кяўкнуў. Звалілася яна — i ня кяўкнула. Кураполле Паст. Я кяўкнула, як паміраючы. Гемзы Шальч.; параўн. літ. kiaukteleti тж'. КЯШЭ'НКА гл. КІШЭ'НКА КЯШЭ'НЬ гл. КІШЭ'НЬ ЛАБАЗА', ЛАБУЗА' ж. 1. бат. Від асакі. Лабаза — такая асака расце вялікая на балоце, ня хоча конь есці. Лабаза — асака такая вялікая расце па лахчынах падобна да ляжніка. Рыбчына Віл. Лабаза на балоце расце. Саланое Віл. Лабаза — жосткая трава, чуць пацягні — i руку парэжаш, з яе жосткае сена, не ядуць яго каровы. Скрыпчына Лудз. 2. Жорсткае, няякаснае сена. Прывёс нейкай лабазы — так скажуцъ на ліхоя сена, на абы-якоя сена. Дакудава Лід. Лабаза — жосткае сена, не ядуць яго каровы. Скрыпчына Лудз. 3. Пустазелле. Лабаза — усялякая трава. Пасееш — збожа не расце, толькі лабаза. Граўжышкі Ашм. Зрасло лабузою: рознай травой, як у Воступі. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. руск. лабазина 'дубец, кій', укр. лабуз 'сцяблы пустазелля', польск. labui 'вадзяная расліна' (Фаем., И, 442). ЛАБАЗАВА'ТЫ прым. Жорсткі (пра сена). Накасіў сена., але лабазаватая, ня хоча скаціна есці. Рыбчына Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кяукаць, кяукнуць, кяшэнка, кяшэнь, кішэнка, кішэнь, лабазаваты, лабўз, пянага
8 👁
 ◀  / 729  ▶