КУСА'ТЫСЬ незак. Кусацца. E малэй собака, вын кусаіцця. Дзмітравічы Кам. КУСА'ЦЬ незак. 1. Кусаць, джаліць. Гадзіна за вымя кусая карову. Альхоўка Навагр. Сабака кусав за нагу. Гемзы Шальч. 2. безас. Шчыпаць, пячы. Як намазала мазью — страшна кусала. Баложы Даўг. О За нос не кусаць — не чапаць, не перашкаджаць жыць. Ян жыў, ды жыў. Ніхто за нос не кусау. Саланое Віл. КУСА'ШЧЫ, КУСУШЧЫ прым. Куслівы. Гілі кусашчыя, Гіляў баяцца коні. Дакудава Лід. Кусашчыя мухі. Жылі Іўеў. Кусашчая муха. Новікі Гродз. Кусашчы сабака. Альхоўка Навагр. Кусашчыя мухі. Вялікія Баяры Шчуч. Блашчыцы — заразы кусушчыя. Вострава Маст. КУ'СЛА ж. зневаж. З'едлівая жанчына. Кадась на залобак казалі кусла, сядзіць кусла ў хаці. Кураполле Паст.; параўн. літ. kqslŭs, дыял. kŭslŭs куслізы'. КУСЛГВЬІ прым. 1. Toe ж, што i к у с а ш ч ы. Куслівы сабака мажэ ўкусіць. Рудня Астравітая Чэрв. Hi бяры куслівага каня бульбу разганяць! Лісна В.-Дзв. Куслівыя мухі. Мярэцкія Глыб., Міратычы Карэл., Старыя Смільгіні Воран., Рудня Астравітая Чэрв. Куслівыя авадні. Рыбчына Віл. Рудыя мурашкі куслівыя. Гемзы Шальч. Вадзяная яшчарка куслівая. Грыкені Вільн. 2. Пякучы. Жычка крапіва куслівая. Саланое Віл. 3. перан. З'едлівы. Вы — куслівая. Ахрэмаўцы Брасл. КУ'СНІК зб. м. Кусты, хмызняк. Пройдзеш куснік, i крыніца будзе. Журавок Бярэз. КУСОЖ м. 1. Частка чаго-н. (пра харчовыя прадукты). Кусок хлеба ўзяў. Чычалі Швянч. Ленін c паследнім куском дзяліўся; трэба, кап i мы так жылі. Валынцы В.-Дзв. Кусок сала вісіць. Саланое Віл. Сала вешалі куском. Пасіене Лудз. Сала кускам злажыла. Лайпушкі Ігн. О Ласы кусок — што-н. смачнае. «Сяць i паеш! — Не, ня хочацца, а як на ласы кусок — найдзіцца куток». Кураполле Паст. 2. Невялікая колькасць вадкасці, вады. Кусок вады дасі, абы кусок глынуў. Асавед Віл. Прынясі кусок вады! Цяпінцы Віл. Каб далі кусок малака — так хочацца. Кухты Віл. Кусок ні хватая, пачці літр. Рыбчына Віл. 3. Адрэзак тканіны. Астаўся кусок палатка. Паляцкішкі Воран. Палатно рэзалі на два кускі i бялілі. Саланое Віл. 4. Участак зямлі. Куском зямлю давалі. Грыкені Вільн. 5. у знач. прысл. Крыху, нядоўга, няпэўны час. Ідзі ляш, кусок nacni! Крэва Смарг. Кусок часу заняло. Гемзы Шальч. Сын пааддыхнець кусок. Ты кусок раней прыгнаў карову. Асавец Віл. Дома была, кусок да Настасі вышла. I ў дзень кусок наспала. Хай ба пабыла кусок! Пліта цёнлая, трэба кусок нагрэцца, ды лехчы снаць. Рыбчына Віл. Паляжаў кусок, аддыхнуў кусок. Латыгаль Віл
Дадатковыя словы
зедлівая, зедлівы, кусатысь
1 👁