на курганок пірабіраесся ў Гарэлым балоці. Валынцы В.-Дзв. С курганка на курганок пераступіш. Ёдлавічы Брасл. Курганкі на балоці, там журавіны. Жодзішкі Смарг. Курганкі — купістая места. Мярэцкія Глыб. Ідзі па курганках! Вялікія Нястанавічы Лаг. 2. у знач. прысл. курганком. Сукупна. Апенкі курганком растуць. Кураполле Паст.
КУРДЗЮК м. вет. 1. Рана пад языком у жывёлы. Курдзюк падбіўся каню пад язык — язык адваліўся. Ат ячменнай мякіны наядаецца курдзюк — рана такая. Старыя Трокі Трак. Коні наядаюць курдзюк ат цвёрдага вехатніку. Глівін Барыс. Ад ячменнай мякіны карова курдзюк наядая, сінім камяням мажуць. Івашкаўцы Смарг.; параўн. літ. kurziukas 'тж'. 2. Цвёрдая нарасць на кончыку языка ў курэй. У курыцы курдзюк на языку. Верхлессе Крын. І ў мае курыцы, мусі, есць курдзюк, бо не можэ есці ўжэ; здзіралі курдзюка. Баброўнікі Гарад.
КУРДОПЛЯ ж. устар. Бульба. Картоплю кадась называлі курдопля. Вострава Маст.; параўн. літ. kurdupelis <ням. Kartoffel 'тж'.
КУРДУЯЧЫЦЬ незак. экспр. Лепятаць. Во нешта курдуячыць малоя дзіцё. Гайна Лаг.
КУРЗОЛІЦЦА незак. экспр. Боўтаць пысай пойла, бурболіць. Цялушка ня п'ець пойла, а толькі курзоліцца — мала ўсыпала мукі і памыйкі ўліла. Кураполле Паст.
КУРИТЫ гл. КУРЫЦЬ
КУРКІШКІ гл. КАКАРЭЧКІ
КУРКУРУЗА ж. Кукуруза. Куркуруза была парошшы бальшая. Валынцы В.-Дзв.
КУРЛІВЫ прым. Дымны, курны. Дровы курлівыя, надымлівая. Рудня Астравітая Чэрв.
КУРМАНКА ж. Фурманка. Ехалі курманкі, вязлі хлеп. Паляцкішкі Воран.
КУРМЕЛЬ м. заал. Пячкур. Курмель — маленькая круглая рыпка. Валынцы В.-Дзв. Курмель па дну плаваіць, бальшыя не бываюць. Пасіене Лудз. Курмель — серая рыбка, што пескарь, грам пядзесят. Мішневічы Шум. Курмель зовіцца небальшы. Ёдлавічы Брасл. Курмель жырный, чэшуя, як у платвы, светлая. Пасіене Лудз. Курмялі пад камнямі — маленькія рыбачкі. Рагулішкі Даўг., Саланое Віл. Курмялі з луской. Лісна В.-Дзв. Курмялі па мелкіх рэках — шчуплая круглая рыба. Кураполле Паст. ▽ Круглы, здаровы, як курмель. Кураполле Паст. Тоўсты, як курмель. Баложы Даўг.; параўн. літ. kurmtis 'рыцца'.
КУРМЯЛЁК м. памянш.-ласк. да курмель. Аднаго курмялька выцягнуў і таго ў раку пусціў. Кураполле Паст. Курмялькі — кругленькія, іх многа не паймаіш, іх ловяць чарплом. Лісна В.-Дзв.
118 👁