КРЫВАШЛА'ПЫ прим. Касалапы. Крывашлапы— з вывернутымі нагамі. Рыбчына Віл. КРЫВЕ'ЖЫНА м. i ж. абразл. Хто крывы. От крывежына нішчасная, некуды папёрся! Гемзы Шальч. КРЫВЕ'НЬКІ прым. V Маленькі, крывенькі ўсё поле абяжыць i дамоў прыбяжыць — серп. Саланое Віл. КРЫВІ'НА ж. Крывое дрэва. Бываіць крывіна: северныя слаі цвёрдыя, як костка, i такоя дзерава бываіць крывоя. Kyраполле Паст. КРЫВІНЬГ мн. Бакавыя жэрдкі ў санях-развалках. ł(рывши нада дабіраць да галовак, палажыць папярэчную палку, можна пераплясці вяроўкамі — i будуць тады розвальні. Ахрэмаўцы Брасл. КРЬІВВЦЦА незак. Скоса паглядаць. Жонка крывіцца на яго. Рудня Астравітая Чэрв. КРЬІВЕЦЬ незак. Крыўдзіць. Hi крыві дзіця! Рудня Астравітая Чэрв. КРЬЕВО прысл. Крыва. Крыво ходзіць. Стральцы Гродз. КРЫВСУУКА гл. КРЫВА'УКА I КРЫВО'УНІК гл. КРЫВА'УНГК КРЬІВУ'ЛІ толькі мн. 1. Саначкі для перавозкі бярвення. Нагрузяць дзерава на санькі i на крывулі i вязуць. Кіралі Шчуч. 2. Заднія колы воза, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі доўгага бярвення. Клалі калоду на перадок i на крывулі i везлі куды нада. Альхоўка Навагр. Некалі былі крывулі дзераво вазіць — дзве калясе. Дзяніскавічы Ганц. Крывулі —■ вясной у калёсах для доўгага дзерава. Пацаўшчына Дзятл. Крывулі — задняя частка воза з крэсламі i коламі. Жылі Іўеў. 3. у знач. прысл. крывулямі, крывулькамі. Крыва, зігзагамі. Крывулямі цячэ раўчачок. Азяраны Раг. КРЬІВЫ' прым. 1. Крываногі, кульгавы. Мужык у яе кривы. Мачаск Бярэз. Ён кривы, кульгаіць. Мярэцкія Глыб. Крывую жонку ўзяў. Саланое Віл. 2. К'рывы, няроўны. Ежэлі дупля есць — сосна кривая, дуплятая. Стральцы Гродз. Крывоя дрэва расло. Рудня Астравітая Чэрв. V Кривая дарога з прамой смяецца. Кураполле Паст. КРБІВЯНДЗЯ' м. i ж. зневаж. Кульгавы чалавек. Вышла за крывяндзю. Кіралі Шчуч. КРЫВЯ'НКІ мн. Тое ж, што i к р ы в а ў к а II. Крывянкі пяклі. Валынцы В.-Дзв. У кішкі налівалі кроў, грэчку вараную, жир i варылі—гэто крывянкі. Малахоўцы Бар. Крывянкі рабілі так: печань, лёхкія, сэрца, почкі нада пакрышыць надробненька i кроў улёяць, приправы дадаць: перац, ліст, укроп, у бальшыя кішкі наліваць i абварыць, а тады ўжарыць на жиры — гэта крывянкі. Вецярэвічы Пух. Крывянкі рабілі: бралі свінную кроў, грэцкія крупы ці муку, сала, клалі приправыусё налівалі ў кішкі i пяклі. Азяраны Раг
Дадатковыя словы
крываука, крываунгк, крывоунік, крывўлькамі, крывўлямі, крьівулі
4 👁