Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КО'ЛКАСЦЬ ж. Toe ж, што i к а л а ц ё. Колкасць ходзіць па целу. Магуны Паст. КО'ЛКІ мн. Тое ж, што i к а л а д ё. Пад грудзі колкі даюць. Мярэцкія Глыб. Колкі у грудзях. Быстрыца Астр. Колкі мне патходзяць. Граўжышкі Ашм. КО'ЛКО н. Тое ж, што i к а л а ў р о т. На колко пралі. Каўняны Гродз. КО'ЛО гл. КАЛЯ' КОЛО'ДА ж. Абрубак тоўстага бервяна, на якім сякудь што-н. Дрова рубают на колодзе. Горек Бяроз. КОЛО'ДКА ж. 1. Драўляная аснова, у якой замацоўваецца шпень матавіла. Кійка становлят в колодку, крыла накладают, а на крыла накладают мотка i розматвают. Горек Бяроз. 2. Калодка ў коле воза. У колодку спіцы ўбіваюцца. Калясное Міхал. КОЛО'ДЫЦЯ ж. Тое ж, што i к о л о д к а 2. Колодыця ў колісовэ, грязь по самэ колодыці. Дзмітравічы Кам. КОЛО'ДЭЗЬ гл. КАЛО'ДЗЕЗЬ КОЛУПА'Щ гл. КАЛУПА'ЦЬ КОЛХО'ЗНЫ гл. КАЛХО'ЗНЫ КО'ЛЦА н. Кружок, лустачка. Дай мне колца кілбасэ! Kiралі Шчуч. КО'ЛЫСЬ гл. КАЛГСЬ КОЛЫ'ШКА ж. Калыска. Колышка на вэроўках вісэла. Смаляніца Пруж. КО'ЛЬБА ж. 1. Вал з ручкай, пры дапамозе якога дастаюць ваду са студні. Ціпер студні на кольбе, кольбай воду дастаюць. Сапоцкіна Гродз. 2. Прэнт з ручкай, на які насаджваёцца тачыла. Кольба ў тачыле, яе трэба круціць i гастрыць сакеры, нажэ. Мсцібава Ваўк. 3. ткац. Кола навоя ў кроснах. Кольба ў навойцы, кап палатно накручваць. Навасёлкі Свісл. 4. Ручка, рычаг у іншых прыладах. Кольба — чым круцілі кругелькі [матавіла]. Мсцібава Ваўк. Вінда дзелаецца із двух дручкоў, устаўляецца кольба, як у калодцы, прыцэплівают ланцугі, зачэплівают за браўно i падцягвают. Лука Нараўк.; параўн. ням. Kolben поршань'. КО'ЛЬВЕ, -КО'ЛЬВЕК прысл. 1. Калі-н. A гэта кольве акажыцца. Ракаўскія Швянч. 2. У выразах: што-кольвек — што-н., як-кольвек — як-н. Добра купіць што-кольвек. Крэва Смарг. Даставайця як-кольвек. Ракаўскія Швянч.; параўн. польск. jakkolwiek як-небудзь'. КО'ЛЬКА I гл. КО'ЛЬКІ КО'ЛЬКА II ж. Toe ж, што i к а л а ц?. Такая войстрая колька ў сэрца. Груздава Паст. Колька колола, як поставілі банкі, так i полепшало. Горск Бяроз. КО'ЛЬКІ, КО'ЛЬКА III, КО'ЛІКІ займ. 1. Колькі. Колькі ён мая гадоў? Ахрэмаўцы Брасл. А колька рублей заплаці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калодзезь, калупаць, калхозны, колода, колодка, колодэзь, колупащ, колхозны, колысь, колікі
5 👁
 ◀  / 729  ▶