У клуні на току. Смаляніца Пруж. Снопы звозят до клуні. Подпалеле с клуні. Дзмітравічы Кам. В клуні снопы, сіно. Сіманавічы Драг., Відзібар Стол. Сено ў клуні. Ялова Пруж. ў Всэ там кладут — звэцца клуня. Горек Бяроз. У гумне была % клуня, куды зложавалі збожжа. Малыя Аўцюкі Калінк. Стирана жыта ў клуні. Лука Нараўк. Запалілі клуню. Азарычы Пін. В клунях сено лежыт. Вялікі Краснік Пруж.; гл. ДАБМ, карта № 236. КЛУП гл. КЛУБ КЛУСАВА'ТЫ прым. Хлуслівы. Хлусаваты ён, чаўпець абы-што. Магуны Паст. КЛУСНАТА', КЛУСТАТА' ж. Растоплены тлушч. Клуснаты дабавіла i паставіла тушкаваць бульбу. Грыбы жаўтавінькіі жаруцца, крышу туды луку, клустаты даёаўляю, як утушкуюцца—язык можна праглынуць, якая смаката! Лісна В.-Дзв. КЛУ'СТА ж. 1. Капелька тлушчу на паверхні стравы. Ат калбасы — ні адной клусты. Гемзы Шальч. 2. прысл. Тлуста. Гэта сытка, як клуста з'еш, а поена — адышоўшы, есці хочыцца. Ракаўскія Швянч. КЛУСТАТА' гл. КЛУСНАТА' КЛУ'СТАЦЬ ж. Тое ж, што i к л у с н а т а. Клустасць зліла ў цёрліцу. Мярэцкія Глыб. Клустасць плавяць. Магуны Паст. Кішэчны жыр топяць, клустасці многа. Стральцы Гродз. Клустасць — пережараная сланіна. Вялікія Баяры Шчуч. Палажы клустасці ў кашу. Лоск Валож. Клустасці многа. Рыбчына Віл. На клустасці спяку глатке [аладкі]. Вострава Мает. На клустасці пяку бліны. Альхоўцы Лях. Свінская клустасць. Сакаляны Сакол., Верхлессе Крын. КЛУСТЫ' прым. 1. Тлусты. Страза клустая, як запраўлена. Ракаўскія Швянч. Клустая капуста. Гемзы Шальч. Клустае м'ясо. Тухавічы Лях. Hi адной клустай скварачкі не было. Гемзы Шальч. Клуста сланіна. Кіралі Шчуч. О, коб ему ўсе клустэ м'ясо! Лука Нараўк. Клустая куцця. Магуны Паст. Клустдя сала добра распускаецца. Мярэцкія Глыб. Клустая сланіна. Магуны Паст. Клустбе мяса. Груздава. Паст. Клустбе мяса не хоча есці. Беразіно Докш. 2. Сыты. Зрабіўся клусты, распасвіўся ў нас. Новікі Гродз. Клусты можа быть i паршук, i чалавек. Верхлессе Крын. Надрала лою цэлу міску — вот мая авечка клуста. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. tłusty тж'. КЛУХ-КЛУХ выкл. Перадача характэрных выгукаў квактання курыцы. Клух-клух — квокчыць курыца. Валынцы В.Дзв. КЛУ'ХАЦЬ незак. Тое ж, што i к в а к т а ц ь. Курыца клухала, клухала, а піскляты ня йдуць. Беразіно Докш. КЛУ'ЦІ мн. Тое ж, што i к а л а ц ё. Як схвацілі мяне клуці. Малькуны Ігн.; параўн. польск. klucie тж'. 31. Зак
Дадатковыя словы
зеш, клусаваты, клустаць, клухаць, клў, клўстай, клўстая, клўсты, клўстэ, мясо
6 👁