КШШЭ' мн. Тое ж, што i к i ю х а. Пух с кіяшоў гоіць раны. Як руку апячэш ці ўрэжыш, даўней прыкладалі гэтым nyхам; збіралі кіяшэ. Вецярэвічы Пух. КЛАД, КЛАТ м. 1. Складзеныя дровы. Клад дроў налажылі. Рагулішкі Даўг. У клад складаюцъ дрова. Скрыпчына Лудз. Дровы складаюцъ у клат. Гемзы Шальч. Нада дровы злажыць у клады ці ў стагі; стох — круглы, а клад—доўгі. Едлавічы Брасл. Два клады дроў наклала. Мярэцкія Глыб. 2. Складзеныя снапы ў гумне. Клады іржы, ячменя ў гумне. Пасіене Лудз. КЛАДАВА'Я ою. Свіран. Кладавая ў калхозя, дзе зярно сыпяць. Груздава Паст.; параўн. руск. кладовая 'кладоўка, камора'. КЛАДАВІ'ЦЦА незак. Класціся спадь. Можна самому кладавіцца. Старое Сяло Зэльв. Будзім кладавіцца спаць. Номікі Бабіц. Ідзі, кладавіся, я сама ўпраўлюся. Мсцібава Ваўк. Кладавецесе ўжэ! Старое Сяло Зэльв., Бакшты Іўеў. Спаць кладовецесе! Навадворцы Васільк. Рана кладавяцца i рана ўстаюць. Мсцібава Ваўк. КЛАДАУЁ н. Toe ж, што i к л a д ы. Там узгорак каля Літольхі, там староя кладаўё ад былых войнаў; между дзвёх сёл — Лежні i Зайцы — капяк насыпаны зямлі, цяпер раскапалі на кладаўі. Рудня Астравітая Чэрв. КЛАДАУШЧЫ'К м. Кладаўшчык. Кладаўшчык будзя вещь ўчот. Магільна Уздз. Трох мушчын корміць [сталуе] кладаўшчык. Груздава Паст. КЛА'ДБІШЧЭ н. Могілкі. Матка на кладбішчэ пахавана. Пасіене Лудз.; параўн. руск.кладбище тж'. КЛАДЗЕ'Й м. Калеснік. Кладзей дзелая калёсы. Паляцкішкі Воран. КЛА'ДЗЕНЫ дзеепрым. Спакладаны. Баран кладзены. Асавец Віл. КЛАДЗГШЧА н. Toe ж, што i к л а д б і ш ч э. Парцізанскае кладзішча там. Ухвала Круп. КЛАДЗЬ, КЛАЦЬ ж. Перакладзіна ў страсе. Кладзь — браўно, яков кладзецца на верх страхі, завуць яшчэ i пажылі,на. Груздава Паст. На кладзь вешаюцца ключы. Жылі Іўеў. Клаць — самы верх пат страху. КІралі Шчуч. Стоці ставіліся ўпоры к кладзям у гумне. Магуны Паст. У гумне клаць кладуць на казлы. Мярэцкія Глыб. Німа такой клаці. Быетрыца Астр. КЛА'ДЗЯ зб. н. Перакладзіны ў страсе. Саха ў гумне, на саху кладзя кладуць. Жодзішкі Смарг. КЛАДНЯ' oic. Застаронак, запоўнены снапамі ў гумне. Даўней у гумне: кладня жыта, кладня ячменю, кладня аўса. Мярэцкія Глыб. КЛАДОВЭ'ТЭ незак. Класці. Як спікса хліб, тогдэ ўжэ
Дадатковыя словы
кладаушчык, кладовэтэ, пажылі-,на
3 👁