Шчуч. Мама кіпяткам грыбэ абліе. Парэчча Гродз. Памалу, гэта кіпяток, папарысся! Баброўнікі Гарад.; параўн. руск. кипяток 'тж'.
КІПЯТКА ж. Тое ж, што і кіпятак. Залью муку кіпяткай. Паляцкішкі Воран.
КІПЯЦЬ м. Рагавая абалонка, якая нарастае на кончыку языка ў курэй. У курэй на языку кіпяць нарастая ад зярна, кіпяць здзіраюць, ён шкодзіць. Солы Смарг.
КІПЯЦЯНЬ м. Тое ж, што і кіпень. Трэба картоплі надраць, галушак накачаць і ў кіпяцянь кідаць, варыць і забельваць малаком. Вецярэвічы Пух.
КІПЯЧОНЫ прым. Кіпячоны, параны. Малако кіпячоная з мёдам і маслам п'юць ад васпалення лёхкіх. Я мёду ўкіну і даю гарачанькага піць. Рыбчына Віл.
КІРАВАЦЦА незак. Паступаць. Як хоча, так няхай кіруецца. Лоск Валож.
КІРАВАЦЬ, ГІРОВАТІ незак. Упраўляць кім-н., чым-н. Фурман кіруе. Швэды Вільн. Кіруй каня! Дакудава Лід. Кіруюць канём. Стральцы Гродз. Умея кіраваць. Альхоўцы Лях. Так гіруй, коб в руов нэ в'ехав. Курашэва Чыж. На плыце кіруе жэрдкой наперадзе і з тылу кіруе. Грыкені Вільн.
КІРАПЛА, КЯРАПЛА, КЕРЭПЛА ж. і м. абразл. Разява. Пашоў кірапла дурная, яму нічога ня рупіць. Ахрэмаўцы Брасл. Хто робіць няўмела — кірапла. Чычалі Швянч. Ай, кярапла, няўдалы саўсем! Малькуны Ігн. Керэпла ты! Парэчча Гродз.; параўн. літ. kerėpla 'тж'.
КІРДЗЮК м. вет. Яшчур. Конь кірдзюк наядая на языку: балячка робіцца, дзіркі паяўляюцца, а тады правальваецца. Даўней лячылі кірдзюк курыным калам і часнаком: таўклі і націралі. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. kurdžiūkas, kurčiūkas 'тж'.
КІРЗАВЫ прым. Крываногі. Кірзава карова: ідзе і закідая нагу, косіць і косіць. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. kiūrza 'размазня'.
КІРЗАЦЬ незак. экспр. Павольна ісці. Ідзе памалу, кірзая. Куды ты кірзаеш? Нехта кірзая, трэба паўглядацца, хто там. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. kirzinti 'тж'.
КІРКА ж. Кірка. Кірка гострая, шылаватая, ёю прабіваюць грубы лёт. Баброўнікі Гарад.
КІРМАШ, КЯРМАШ, КАРМАШ, КЕРМАШ м. 1. Кірмаш. Увосянь перат пакровамі быў кірмаш. Цеплень. Уздз. Ці ўдаўся кірмаш? Навасёлкі Свісл. Хадземце на кірмаш! Пасека Ст.-Дар. На кярмаш яна едзя. Ракаўскія Швянч. Кармаш рас у год: на Петра або на Спаса, на пакрову. Азарычы Пін. «Паедзем на кермаш» — калісь гаварылі, а цяпер: «Паедзем на рынак». Гадавые кермашэ былі рас або два на рок.
83 👁