Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
дзёгаць. Мярэцкія Глыб. 2. Чарпак з доўгай ручкай. Была карчашка на кію насаджана, нада было карчашкай катлыдаліваць; яна ў дыме, чорная, закапцеўшы, i звалі карчашка. Мярзцкія Глыб. КАРЧА'ЖКІ мн. Дрэўкі, гнілушкі з карча. Староя вядро, поўная гнілых карчажак. Азаркі-Пудавінка Мядз. КАРЧА'К I м. Тое ж, што i к а р ч а г а. Пры карчаку хадзіла карова. Старыя Смільгіні ВоранS/Зрабіўся, як карчак. Альхоўка Навагр. Между калоткаў скручаны памёр, як карчак ляжыць. Старыя Смільгіні Воран. КАРЧА'К И м. Конь карычневай масці. Кары, цёмна-буры конь — карчак. Мельнікі Лудз. КАРЧАНЕ'ЦЬ незак. Горбіцца, старэць. Карчанее стары чалавек. Парэчча Гродз. КАРЧА'ШКА гл. КАРЧА'ЖКА КАРЧМА'ж у стар, Карчма. Карчма—дзе вотку i піва npaдавалі. Паляцкішкі Воран. Была ў нас карчма, там І рыба была, алей i гарэлка. Ввцярэвічы Пух. Даўней карчмы былі. Альхоўка Навагр. КАРЧСУК м. памянш. да корч I, 1 К/Яна ляжыць адна ў хаце, як карчок. Як ён плыўшы i ўтапіўся — ляжаў, як карчок. Ахрэмаўцы Брасл. КАРЧО'НКА ж. Тое ж, што i к а р ч м а. Талейкі Швянч. КАРЧУ'К м. памянш. да к о р ч I, 1. Карчу к маленькі прывёс. Граўжышкі Ашм. КАРЧЬГЦЦА незак. Кусціцца. Шыпоўнік карчыцца, я яго высякала, а ён разрастаецца. Вецярэвічы Пух. КАРЧЭ'УЕ н. Месца, дзе многа пнёў. На карчэўі сенакос быў. Міхалёва Бярэз. КАРЧЭ'УКА ж. бат. Відомец. Карчэўка расце на ніскіх мясцах у балоця, тоненькія сцебялькі, пахучая трава. Рудня Астравітая Чэрв. КАРШНЕ'ЦЬ незак. Тое ж, што i к а р ч а н ё ц ь. Стары, ён ужо каршнеіць на печкі. Малькуны Ігн.; параўн. літ. kdršti 'драхлець, дажываць век'. КАРШУ'Н м. Каршун. Каршун рабый i шэрый, маленькі i бальшы. Каршун курэй дзярэць кіпцямі; бальшые кіпці, цап пат сібе — i ў балота папёр. Адзін рас шары каршун, сеўшы на курыцу, i прыехаў верхам да дзвярэй. Киршун не заб'ець хучшага, а лучшага курчонка. Рагулішкі Даўг. Каршун курыцу схваціт. Чарняўскія Лудз. Каршун крпдзе курэй. Пацаўшчына Дзятл. У мяне каршун ухапіў курыцу. Данілавічы Дзярж. Каршун глаўна пуп дастае ў курэй. Кіралі Шчуч.У Каб цябе каршун! Ой, каб яе каршун тую сароку! Саланое Віл. Каршун каршуном! Старыя Смільгіні Воран. КАРШЧА'ВЫ прым. Кашчавы, хударлявы. У мужыка лщо было каршчаваё. Каршчавы твар быў у яго. Ухвала Круп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

воранsізрабіўся, забець, карчажка, карчажкі, карчанець, карчмаж, карчонка, карчук, карчэуе, карчэука, каршнець, кйршун, кіяна
3 👁
 ◀  / 729  ▶