калотку кіёк убівалі, у калку бляшкі, у бляшкі лучыну ўпраўлялі. Вялікія Баяры Шчуч. Такі дзет зроблены: дзве бляшкі збітыя, i ў тыя бляшкі ўтыкая лучыну, яна гарыць. Кіралі Шчуч. Дзядэ былі, вешалі на калочак, дзяўчаты прыходзілі c кудзелямі i пралі. Дзет — калодачка, i ў шпару ўстаўлялі лучыну. Парэчча Гродз. 3. Прыстасаванне, у якое ўстаўлялася матавіла. Як ніці маталі, барабан стаўлялі на дзеда. Вялікія Баяры Шчуч. 4. Прыстасаванне для трапання льну. Дзет — лён трапаць. Дай мне свайго дзеда, ты не трэплеш. Дзет самаробны, на трох лапках стаіць: павесіў ручку лёну i трапі. Кдралі Шчуч. Рабілі дзяды: калотка, дошка прыбіта ці выдаўбая ўсярэдзіне—i трапалі лён. Старыя Трокі Трак. Робяць дзядэ i трапаюць лён. Вялікія Баяры Шчуч. ДЗЕ'ДАУ, ДЗЕ'ДАВЫ прым. Дзедаў. Да дзедавых гадоў не дажыву. Лоск Валож. Дзедавыя боты з каморы прынесла. Гемзы Шальч. ДЗЕ'ДАУШЧЫНА ж. Спадчына, якая застаецца пасля дзеда. На дзедаўшчыне я жыў. Крэва Смарг. ДЗЕДЗІ'НЕЦ гл. ДЗЯДЗГНЕЦ ДЗЕ'ДЗІЧ м. Гаспадар. Дзедзіч з гэтага маёнтка ўцёк. Дзераўное Стаўб. ДЗЕ'ДЫ гл. ДЗЯДЬГ ДЗЕЁВЫ прым. Дзейны, актыўны. Ёсь людзі дзеёвыя. Груздава Паст. ДЗЕЖА', ДЗЯЖА', ДЭЖА' ж. Дзяжа. Была дзежа, хлеп рашчынялі. Старыя Трокі Трак. У дэжэ рошчыняют хлеб. Смаляніца Пруж-V Аспажа — хлеба дзяжа, аспошка — хлеба трошка. Солы Смарг. ДЗЕ'ЖАЧКА ж. памянш. да д з е ж к а 1.У дзежачке расквасіць нада хлеб. Лісна В.-Дзв. Дзежачкі шчытныя, дубовыя на мёд бралі. Ухвала Круп. Масло складалі ў дзежачку. Дзя'ніскавічы Ганц. ДЗЕ'ЖКА, ДЗЕ'ШКА ж. 1. Тое ж, што i д з е ж а. У дзешцы хлеп кіснець. Асавец Віл. Была дзешка, мяшалі хлеп. Стральцы Шальч., Кемялішкі Астр. Дзешка — што пячэш хлеп. Кіралі Шчуч. Дзешка — гета такі цэбар, у якім мясілі цвета. Баброўнікі Гарад. 2. Кубел. У дзешку сала клалі. Лісна В.-Дзв. 3. Кадушка. Дзешка на гуркі. Дзяніскавічы Ганц. ДЗЕ'ЙКА ж. Чутка, пагалоска. Дзейка даўно ішла пра яго дзяла. Нізок Уздз. ДЗЕ'ЙКАЦЬ незак. Распускаць чуткі, гаварыць. Не знаюцъ, так ці не, але болъшай часці людзі дзейкаюць на яго. Гемзы Шальч. ЦІ чула, што дзейкаюць людзі? Што там дзейкаюць? Рудня Астравітая Чэрв. ДЗЕ'ЛА I н. i ж., ДЗІЕ7ІО н. Справа. К суду было дзела. Лоск Валож. Белька дзела маю, трэба ў сут заводзіць. Па
Дадатковыя словы
дзедау, дзедаушчына, дзедзінец, дзеды, дзежачка, дзежка, дзейкаць
8 👁