з цёртых канапель рабілі: труць іх, з іх выходзіць малако, смітана. Глівін Барыс.
КАНАПЛЯНКА ж. Тое ж, што і канапляніца. Цёрлі каноплі і канаплянку рабілі. Мсцібава Ваўк. У пост галушкі канаплянкаю бялілі. Вецярэвічы Пух.
КАНАПЛЯНКА ж. Льняная хустка хатняга вырабу. Калісь канаплянкі тканыя насілі із лёну, белыя, чорныя або брынзовыя. Стральцы Шальч.
КАНАПЛЯНЫ прым. 1. Які адносіцца да канаплі. Канапляна семя сушылі і цёрлі. Вялікія Баяры Шчуч. Канапляная сем'я, але пераважна кажуць каноплі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Дабыты з канапель. Канапляная малако рабілі, натруць канапель. Бакшты Іўеў. Канапляная малачко і смятана. Саланое Віл. З канапель варылі канапляную смятану, пенку збіралі, канапляная мачання варылі. Рудня Астравітая Чэрв.
КАНАПЛЯСТЫ прым. Сівы з белымі крапінамі (пра масць каня). Конь сівы, канаплясты. Дзяніскавічы Ганц.
КАНАПУШКІ мн. Вяснушкі. Вясною паяўляюцца на мордзе канапушкі. Любішчыцы Івац.
КАНАРЭЗ м. Воўк, які нападае на коней. Канарэзы нападаюць на коні. Азяраны Раг.
КАНАСІЦЦА незак. Капрызіць. Каносіцца дзіця, ня спіць. Бувае, уночы каносіцца, а калі каносіцца на захад сонца. Кузьмічы Люб.
КАНАТОРЖНІК м. бат. Чарнобыль. Канаторжнік на міжах расцець, канаторжнік ад бабскіх хвароб. Саланое Віл.
КАНАФА гл. КАНАПА
КАНАЦЬ незак. Паміраць. Як я прышла, ён ужо канаў. Мярэцкія Глыб.; параўн. польск. konać 'тж'.
КАНВАЛІЯ ж. бат. Ландыш. Канвалія пахня добра. Гемзы Шальч. Канвалія ад сэрца параць. Галубы Маст. Звалі канвалія, а цяпер — ландыш. Навасёлкі Свісл.; параўн. польск. konwalia 'тж'.
КАНВО н. Канва. Устаўлялі канво ў кашулю мушчынам і вышывалі грудзіну. Дакудава Лід.
КАНВЭРТ, КОНОВЭРТ м. Канверт. Канвэрт купіла, нада пісьмо паслаць. Вострава Маст. Зося нэ ідэ по коновэрта. Смаляніца Пруж.
КАНДАЛІКІ мн. памянш. да кандалы. Кандалікі з дрэва роблены і скурай абабіты — заднікі і вяршочкі. Солы Смарг.
КАНДАЛЫ мн. перан. Абутак на драўлянай падэшве. Я будучы дзяцём яшчэ насіла кандалы; на кандалах зверху скура, знізу падэшва дзяравяная. Магуны Паст.
КАНДЗЯРАВЫ прым. Кучаравы. У іх дзеці кандзяравыя.
78 👁